19 сентября 2024, четверг00:25

Общество

Польскі этнограф Ганна Энгелькінг наведала Століншчыну

6 декабря 2016, 16:05

Мэта прыезду на Столінскае Палессе прафесара Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, вядомага этнографа і даследчыцы Палесся – ушанаванне памяці Юзафа Абрэмбскага.

Юзаф Абрэмбскі (1905—1967) – вучань знакамітых этнографаў Казіміра Машынскага і Браніслава Маліноўскага. У 1934 годзе ён працягнуў прыпыненыя польскім этнолагам Казімірам Машынскім палявыя доследы Беларускага Палесся. Гэтым рэгіёнам вучоны настолькі захапіўся, што Палессе стала выдатным месцам для яго навуковых пошукаў.

Юзаф Абрэмбскі не толькі збіраў матэрыялы пра Палессе, але ў час працы зрабіў і шмат фотаздымкаў. Сабраныя ім і іншымі навукоўцамі матэрыялы і фотаздымкі былі змешчаны ў выдадзеным толькі ў 1996 годзе ў Польшчы альбоме «Палессе ў фотаздымках 20-30-х гадоў». Праз дзесяцігоддзе, у 2007 годзе, у свет выйшла праца «Архаічнае Палессе», падрыхтаваная  Юзафам Абрэмбскім па выніках экспедыцый на Палессе.

На Століншчыне Юзаф Абрэмбскі не аднойчы  наведваў школу ў вёсцы Альманы. Вынікам  сустрэч з настаўнікамі і вучнямі сталі шматлікія фотаздымкі з апісаннем школьнага жыцця. Ужо тады даследчык разумеў, што беларускім дзецям не трэба прымусовае выкладанне на польскай мове, як гэта было ў тагачасных школах.  Ён добра разумеў, што не трэба адрываць маленькіх беларусаў ад іх народнай спадчыны.

У знак пашаны за навуковую дзейнасць Юзафа Абрэмбскага на столінскай частцы Палесся Ганна Энгелькінг у час сустрэчы з мясцовай уладай выказала прапанову аб устаноўцы дзвюх мемарыяльных дошак (у Альманах і ў Століне). Намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья адзначыў, што гэтую прапанову абмяркуюць, пасля чаго па ёй будзе вынесена пэўнае рашэнне.

Ганна Энгелькінг завітала ў СШ №2 г.Століна і ў Альманскую СШ, дзе сустрэлася з вучнямі і педагогамі. Дырэктар Альманскай СШ Валерый Дубіна адзначыў Медиа-Полесью, што прафесар з Польшчы прадставіла ўвазе старшакласнікаў і настаўнікаў школы мультымедыйную прэзентацыю аб жыцці і навуковай дзейнасці Юзафа Абрэмбскага. У завяршэнне сустрэчы этнограф падарыла школе асобнік манаграфіі Юзафа Абрэмбскага аб Палессі.

Ганна Энгелькінг  таксама наведала і Столінскі раённы краязнаўчы музей, дзе ў час агляду была ўражана яго экспазіцыяй. Спадарыня Энгелькінг адзначыла, што не чакала ўбачыць тут такія значныя і важныя для гісторыі рэгіёна экспанаты. Уражаная плённай працай музейных работнікаў, этнограф выказала гатоўнасць бескарысліва падзяліцца фотаздымкамі Столінскага Палесся з польскіх архіваў. Яны дапамогуць як мага шырэй і глыбей раскрыць тую частку экспазіцыі, якая адлюстроўвае культурнае і грамадскае жыццё Століншчыны ў 20-30 гг. мінулага стагоддзя. Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч у размове з карэспандэнтам сайта паведаміла, што супрацоўнікі музея будуць вельмі ўдзячныя даследчыцы за такую дапамогу ва ўзбагачэнні фондаў музея.

Добра, калі такія ідэі і супрацоўніцтва атрымаюць працяг. Тым больш, што на Століншчыне не так і многа ведаюць аб дзейнасці Юзафа Абрэмбскага, як і тое, у чым яго ўнёсак у даследаванне і захаванне гісторыі нашага рэгіёну пачатку ХХ стагоддзя.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru