Беларусы ў эміграцыі ствараюць Раду бяспекі, у гэтым удзельнічае полк Каліноўскага. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 7 лютага заявіў Зянон Пазняк.
“Паміж палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры — Рады бяспекі, з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй”.
Візіт Зянона Пазянка ва Украіну рыхтаваўся некалькі месяцаў.
Палітык расказаў, што ён сустракаўся ў Вярхоўнай радзе з камітэтам знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
«Было пытанне аб тым, ці магчыма прызнаць Беларусь акупаванай дзяржавай. Мы напісалі лісты ва ўсе ўкраінскія ўстановы. Камісія падрыхтавала праект, які пастаўлены на чаргу. Сутнасць гэтага праекта ў тым, што гэта будзе заява, якая асуджае акупацыю Беларусі расійскімі войскамі».
Палітык таксама падзяліўся дэталямі сустрэчы з каліноўцамі. Такіх сустрэч было шэсць.
«Тры разы — з кіраўніцтвам палка. Сутыкаліся з батальёнам «Волат», «Ліцвін» і вучэбкай. Былі ў Бахмуце непасрэдна. На нулявую лінію мы не ездзілі, але былі ў Бахмуце на адлегласці прыблізна двух кіламетраў.
Нам пашанцавала: была імгла, туман, дроны не лёталі, па нас не стралялі, хоць стральба там ідзе ўвесь час», — распавёў Зянон Пазняк.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…