На 12 кастрычніка пінскія актывісты БХД рыхтуюць акцыю (пікет, у якім будуць распаўсюджвацца інфармацыйныя ўлёткі), прымеркаваную да Дня маці. Акцыя адбудзецца ў межах кампаніі «Моцная сям'я - моцная Беларусь».
Наспеў час звярнуць пільную ўвагу на адну з самых вострых праблем нашага грамадства – дэмаграфічную сітуацыю. Сучаснае становішча ў Беларусі сведчыць пра відавочны дэмаграфічны крызіс.
Колькасць жыхароў Беларусі на 1 красавіка 2008г. склала 9 млн. 681 тыс. чалавек. Толькі за чатыры першыя месяцы года насельніцтва нашай краіны скарацілася амаль на 9 тыс. чалавек (лічба параўнальная з насельніцтвам некаторых раённых цэнтраў).
Алкагалізм застаецца асноўнай заганай беларускага грамадства. Продаж алкагольных напояў ў Беларусі – адзін з самых вялікіх паказчыкаў у свеце. Каля 30% беларускіх мужчын у той ці іншай ступені хворыя на алкагалізм. Алкагалізм – прычына 50% разводаў і абсалютнай колькасці сіроцтваў.
У Беларусі ўсё больш востра стаіць праблема наркаманіі. За апошнія 10 гадоў колькасць наркаманаў у нашай краіне павялічылася ў 4 разы. Па гэтай прычыне ўзрасла колькасць хворых на СНІД, гепатыт В і С, сіфіліс, туберкулёз.
Паступовая дэградацыя маралі выклікае разбурэнне сям’і. На кожныя 1000 шлюбаў прыходзіцца 720 разводаў.
Пастаянны рост колькасці абортаў – адна з самых балючых праблем нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы здзяйсняем супраць саміх сябе. Менавіта таму нашай першачарговай задачай мы бачым арганізацыю і правядзенне кампаніі “ МОЦНАЯ СЯМ’Я – МОЦНАЯ БЕЛАРУСЬ”.
Кантактны тэлефон для жадаючых далучыцца да акцыі 8029529113.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.