22 сентября 2024, воскресенье21:33

Запись

Пінскія актывісты БХД рыхтуюць акцыю да Дня маці

9 октября 2013, 7:33

На 12 кастрычніка пінскія актывісты БХД рыхтуюць акцыю (пікет, у якім будуць распаўсюджвацца інфармацыйныя ўлёткі), прымеркаваную да Дня маці. Акцыя адбудзецца ў межах кампаніі «Моцная сям'я - моцная Беларусь».

Наспеў час звярнуць пільную ўвагу на адну з самых вострых праблем нашага грамадства – дэмаграфічную сітуацыю. Сучаснае становішча ў Беларусі сведчыць пра відавочны дэмаграфічны крызіс. 

Колькасць жыхароў Беларусі на 1 красавіка 2008г. склала 9 млн. 681 тыс. чалавек. Толькі за чатыры першыя месяцы года насельніцтва нашай краіны скарацілася амаль на 9 тыс. чалавек (лічба параўнальная з насельніцтвам некаторых раённых цэнтраў). 

Алкагалізм застаецца асноўнай заганай беларускага грамадства. Продаж алкагольных напояў ў Беларусі – адзін з самых вялікіх паказчыкаў у свеце. Каля 30% беларускіх мужчын у той ці іншай ступені хворыя на алкагалізм. Алкагалізм – прычына 50% разводаў і абсалютнай колькасці сіроцтваў. 

У Беларусі ўсё больш востра стаіць праблема наркаманіі. За апошнія 10 гадоў колькасць наркаманаў у нашай краіне павялічылася ў 4 разы. Па гэтай прычыне ўзрасла колькасць хворых на СНІД, гепатыт В і С, сіфіліс, туберкулёз. 

Паступовая дэградацыя маралі выклікае разбурэнне сям’і. На кожныя 1000 шлюбаў прыходзіцца 720 разводаў. 

Пастаянны рост колькасці абортаў – адна з самых балючых праблем нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы здзяйсняем супраць саміх сябе.  Менавіта таму нашай першачарговай задачай мы бачым арганізацыю і правядзенне кампаніі “ МОЦНАЯ СЯМ’Я – МОЦНАЯ БЕЛАРУСЬ”.

Кантактны тэлефон для жадаючых далучыцца да акцыі 8029529113.


Светлана Тихановская
Буча после ухода российских войск. Фото AP