23 ноября 2024, суббота18:12

Запись

Пінскі прадпрымальнік ладзіць свята сваёй вёскі

22 июля 2014, 19:04

Мікола Качаноўскі, уладальнік пчалярскай крамы ў Пінску, вось ужо трэці год запар ладзіць свята сваёй малой радзімы - вёскі Качановічы.

Калісьці Качановічы былі вялікім сялом, у якім пражывала больш за 200 чалавек, цяпер гэта выміраючая вёска, у якой дажываюць свой век паўтары дзясяткі старых. Аднак спадар Качаноўскі палічыў, што яго родная вёска не павінна знікнуць з мапы Беларусі і вырашыў штолета збіраць качаноўцаў, якія з’ехалі шукаць лепшай долі ў іншыя мясціны.

“Я пачаў шукаць кантакты аднавяскоўцаў, тэлефанаваў, слаў лісты. І людзі адгукнуліся, у ліпені яны прыязджаюць на нашу малую радзіму з сем'ямі, вязуць дзяцей і ўнукаў, каб паказаць, адкуль яны родам. Спачатку ідуць на могілкі, каб ушанаваць памерлых продкаў, а потым наведваюць мой падворак, дзе спяваюць, танчаць і расказваюць байкі аб былым” , – адзначыў Мікола Качаноўскі.

Мікола Качаноўскі ў вольны ад бізнэсу час вывучае гісторыю свайго роду, ён склаў разгалінаваны радавод сваіх продкаў – шляхцічаў Качаноўскіх і Шаламіцкіх і высветліў, што ўпершыню яго родная вёска ўзгадвалася ў летапісах у 1522 годзе.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com