29 лютага ў Брэсце адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагароды – Павал Ляхновіч атрымаў 16 кілаграмаў сапраўднага беларускага мёду.
Імпрэза адбывалася ў памяшканні грэка-каталіцкага культурницкагага цэнтру. На яе сабраліся літаратары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) з розных гарадоў Берасцейшчыны.
– Гэта было нечакана. Мне проста патэлефанавалі і сказалі: “Віншуем, ты ўганараваны мядовай прэміяй!”. Вось і ўсё. Я, шчыра кажучы, не думаў аб ніякіх прэміях, я проста працаваў, – распавядае спадар Павел.
Берасцейскую літаратурную “Мядоваую прэмію” заснаваў у 2000 годзе кобрынскі паэт Мікола Папека, які займаецца пчалярствам. Матар’яльны складнік узнагароды – пуд мёду. Прысуждае прэмію берасцейская суполка СБП. За гэтыя гады пуд мёду атрымалі: Алесь Каско, Аляксей Філатаў, Іван Мельнічук, Алесь Корнеў, Алесь Зайка, Мікола Купрэвіч і іншыя літаратары.
– Летась, ў літаратурным альманаху “Жырандоля”, які выдае Берасцейская філія СБП, было надрукавана маё апавяданне “Гмадло Сакартвэла!” (у перакладзе на беларускую мову “Дзякуй, Грузія”). Аказалася, што яго прызналі найшепшым і вырашылі адзначыць. Прычым, адзначылі не толькі гэты твор, а ўсю маю літаратурную дзейнасць, – працягвае пінскі пісьменнік.
Спадар Павел таксама адзначыў, што яму прыемна, што, атрымаўшы гэтую прэмію ад пісьменнікаў, ён адчуў адказнасць за якасць сваіх твораў.
– Калі б мяне ўзнагародзіла якая іншая структура ці дзяржава, то тагога адчування ў мяне б не было, – падкрэсліў лаўрэат салодкай прэміі.
На пытанне карэспандэнта Медыя-Палесся, што спадар Павел плануе зрабіць з такой колькасцю мёда, ён адказаў, што будзе есці яго з жонкай, частаваць сяброў. І наогул, як дадаў пісьменнік, на частаванне ўжо запісалася чарга ад сяброў і сваякоў.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…