Нельга сказаць, што гульня насіла дынамічны характар, у цэлым матч праходзіў у даволі-такі павольным руху. Але напрыканцы першага тайма аўтазаводцы стварылі выдатны момант каля варот гаспадароў, і Бажко трапным ударам адправіў мяч у сетку.
Пасля перапынку тэмп гульні амаль не змяніўся, раз-пораз каманды намагаліся прарвацца да варот саперніка, але безвынікова. Аднак апошнія 15 хвілін каманды паказалі на зайздрасць дынамічны і якасны футбол.
“Хваля” таксама не ўпусціла і рэалізавала свой момант: на 77-й хвіліне Валадзько зраўнівае лік і выратоўвае каманду ад паражэння. Пасля забітага гаспадарамі поля гола, абедзве каманды мелі яшчэ шмат добрых момантаў, здавалася, вось-вось мяч трапіць у вароты, але лік на табло застаўся нязменным – 1:1.
Адметнасць гэтай гульні прыдала менавіта мінскае “Тарпеда”. Каманда з’яўляецца адной з самых тытулаваных і найстарэйшых клубаў краіны. Асаблівась гэтай дружыны – у яе адданых прыхільніках, якія нават у самыя цяжкія для каманды хвіліны не пакідаюць яе падтрымліваць.
Больш фота ў нашай групе ў ВК
ДАВЕДКА МП:
“Тарпеда”:
пяціразовы чэмпіён БССР (1947, 1962, 1966, 1967, 1969);
чатырохразовы срэбраны прызёр чэмпіянатаў БССР (1950, 1963, 1968, 1983);
трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў БССР (1972, 1976, 1990);
трохразовы ўладальнік Кубка БССР (1949, 1950, 1967);
фіналіст Кубка БССР (1949, 1950, 1967);
Фіналіст Кубка Рэспублікі Беларусь (1999/2000);
пераможца турніра сярод каманд 2-й лігі чэмпіяната Беларусі (2005);
Фіналіст кубка СССР сярод калектываў фізічнай культуры – “Кубак мільёнаў” (1968);
уладальнік Кубка Мінска (2009).