19 декабря 2025, пятница12:57

Общество

Пінская “Хваля” перамагла “Кобрын” перад вялікімі баталіямі

13 апреля 2014, 22:54

Апошнюю кантрольную гульню перад пачаткам чэмпіянату Беларусі ў першай лізе правяла 12 красавіка пінская “Хваля”. З буйным лікам – 8:0 пінчукі перамаглі ФК “Кобрын”.

Гэта была гульня, у якой адна каманда гуляла, а другая толькі адбівалася, як магла . Калі б гульцы “Хвалі” выкарыставалі хаця б палову сваіх момантаў, то лік быў бы мінімум у два разы буйнейшы. Пры гэтым трэба адзначыць, што вельмі няўпэўнена абаранялі свае вароты госці: у першым тайме пінскія футбалісты тройчы накіроўвалі мяч у сетку варот саперніка, а ў другім – пяць разоў.

Пахвалявацца заўзятарам пінскай каманды прыйшлося двойчы ў першым тайме, калі з-за траўм поле спачатку пакінуў асноўны нападаючы каманды Андрэй Лясюк, а потым і капітан каманды Аляксей Мірошкін. Пасля грубай гульні саперніка Аляксей пакідаў поле з дапамогай лекараў. Як вядома, абодва пінчыкі ўсё ж здолеюць прыняць удзел у першай афіцыйнай гульні чэмпіяната супраць ФК “Мінск-2”. Гэтая гульня адбудзецца 19 красавіка на стадыёне “Хваля”. Пачатак – 17.00

Склад пінскай “Хвалі” на гульні з ФК “Кобрын”: Адамец (Дручык, 71) — Вішнеўскі (Рагавік, 71), Мірошкін (к) (Грыневіч, 22), Курган (Бацюшка, 88), Казарын (Неўдах, 78) — Вашкель — Кліміхін (Валадзько, 46), Карасёв (Градобоеў, 56), Знак (Калацэй, 46), Фастаў (Баранаў, 46) — Лясюк (Пракапенка, 18).

Галы забівалі: 1:0 — Казарын (35, пас — Вашкель), 2:0 — Фастаў (37, пас — Карасёв), 3:0 — Фастаў (40, пас — Вашкель), 4:0 — Валадзько (66, пас — Градабоеў), 5:0 — Пракапенка (84, пас — Вашкель), 6:0 — Калацей (85, пас — Валадзько), 7:0 — Грыневіч (89, пас — Пракапенка), 8:0 — Градобоеў (90).


Иллюстрация media-polesye.com