У горад над Пінай з’ехаліся каталіцкія святары з усёй Беларусі. Напрацягу чатырох дзён, з 18-га па 22-га лістапада, на базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбывалася першая сустрэча ксяндзоў. Сабраліся тыя душпастыры, якія атрымалі пасвячэнне на працягу апошніх 5 гадоў.
«Мы служым там, дзе жывуць канкрэтныя людзі. І наш евангелізацыйны клопат скіраваны да іх. Нельга евангелізаваць ананімнага чалавека.Мы, як душпастыры, павінны ведаць людзей, якім абвяшчаем Евангелле. Не можам шкадаваць часу і намаганняў, каб пазнаць, і не толькі вонкава, разпазнаючы, кім ёсць дадзеная асоба, але і вывучаючы іх патрэбы і разам з супольнасцю дапамагаючы ім вырашаць праблемы. Сярод нас жывуць часта людзі, якія па розных прычынах — эканамічных, грамадскіх, сямейных — згубіліся. Мы ім павінны паказаць Хрыста. І гэта мы павінны чыніць рознымі спосабамі, таксама праз матэрыяльную дапамогу, але перш за ўсё паказваючы ім мэту жыцця, пераадольваючы пачуццё безнадзейнасці…» – звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка.
Іерарх нагадаў маладым святарам аб мучаніках каталіцкага касцёлу, якія падчас Другой Сусветнай вайны перад пагрозаю смерці не адракліся ад Хрыста. З такіх душпастыраў, падкрэсліў ён, трэба браць прыклад і ісці да людзей.
Арганізатары маюць надзею, што такія сустрэчы стануць у Пінску рэгулярнымі і будуць адбывацца раз на два гады.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.