Паштоўкі і фотаздымкі з выявамі Пінска выстаўлены на продаж на інтэрнэт-аўкцыёне eBay. Жыццё пад час акупацыі горада ў часы Першай сусветнай вайны занатоўвалі спецыяльныя акупацыйныя службы.

Сярод іншых вотаздымакаў на eBay ёсць два унікальных кадра. На іх пілоты люфтвафэ знялі выявы гістарычнага цэнтру горада: район Варварынскай царквы (яна існуе і сёння) і район касцёла Святога Станіслава, які пацярпеў нашмат больш — у савецкія часы былі знесеныя сам касцёл, рынкавая плошча, вялікая сінагога і шматлікія дамкі, атачаўшыя рынкавую плошчу.
Аэраздымкі стогадовай даўніны вельмі якасныя, пры лічбавым павялічэнні на іх бачны падрабязна гарадскія пабудовы.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.





































