4 декабря 2024, среда12:29

Запись

Піншчына адзначыла 65-годдзе Яўгеніі Янішчыц

21 ноября 2013, 17:36

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гасцей віталі канцэртнай праграмай, вершамі Яўгеніі Янішчыц і творамі сучасных паэтаў Піншчыны. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 100 чалавек.

Вітала гасцей намесніца старшыні Пінскай раённай арганізацыі “Белая Русь” і рэдактар раённай газеты “Палеская праўда” Віалета Падлужная. У гонар свята арганізацыя падарыла бібліятэцы карціну з краявідамі Палесся.

Са словамі падзякі выступіў Дзем’ян Лемяшэўскі, які шмат год працаваў у культуры. Ён узгадаў 90-я гады, калі на Піншчыне пачалі праводзіцца першыя паэтычныя святы, прысвечаныя знакамітай землячцы.

Свае творы прысутным прэзентавалі мясцовыя літаратары: Марыя Кобец, Тамара Кейта-Станкевіч, Марыя Ляшук ды іншыя. Успамінамі падзялілася сяброўка Яўгеніі Іосіфаўны, укладальніца радавода паэтэсы Тамара Аўсяннікава. Трэба адзначыць, што радавод ужо падрыхтаваны да друку.

Пасля завяршэння мерапрыемства ў бібліятэцы, госці накіраваліся ў вёску Руда, да хаты, дзе нарадзілася паэтэса. Ужо тут выступілі старшыня Мерчыцкага сельвыканкама Ганна Піскун і старшыня Пінскай раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Пётр Яромчык.

Завяршылася літаратурнае свята ў вёсцы Парэчча. Экскурсію па школе і музеі Я.Янішчыц правяла заснавальнік і дырэктар установы Антаніна Сідарук.

Ва ўрачыстасцях ўзялі ўдзел прадстаўнікі Пінскага райвыканкама, грамадска-палітычных арганізацый, творчай інтэлігенцыі рэгіёна, а таксама сваякі і сябры паэтэсы. Былі госці з Брэста, Мінска  і Магілёва.


Фото: Sputnik Молдова
Руперт Гринт будет вынужден уплатить 2,3 миллиона долларов налогов / фото Getty Images
Фото использовано в качестве иллюстрации