– Павел Аркадзевіч, у Вікіпедыі адзначана, что лаўрэатамі міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміі на старонцы “Світ пограниччя” ў 2021 годзе сталі восем чалавек. Есть там і ваша прозвішча. Хто першы паведаміў Вам гэту прыемную навіну?
– Мне аб гэтым напісаў польскі пісьменнік Войцех Пэстка. Такую ж прэмію ён атрымаў ў 2016 годзе.
– Узнагарода прысуджаецца за переклады на беларускаю мову і папулярызацыю сучаснай літаратуры суседніх з Беларуссю народаў. Так адзначаны ваш нейкі канкрэтны твор ці наогул ўся праца пісьменніка і перакладчыка?
– Пакуль не ведаю. Для мяне гэта ўвогуле стала поўнай нечаканасцю
– Я пераклаў на расейскую мову шэсць раманаў Людмілы Рублеўскай, пяць з іх ужо выдадзены у Расіі. Пераклаў з польскай мовы на беларускую кніжку –Альдона Дзеньцёла з Владавы “На літаратурнай любельшчыне”. Гэта кніжка пра польскіх пісьменнікаў-набілянтаў. Пераклаў больш за 60 апавяданняў польскага пісьменніка Збігнева Уладзімежа Фрончка, зборнік выдадзены ў Беларусі пад назвай “Анёлы, чэрці і кабеты”, а таксама амерыканскага пісьменніка польскага паходжання Вальтэра Цішка . Мае асабістыя апавяданні друкаваліся ва Украіне, у Расеі, у Польшчы.
– Раскажыце, калі ласка, пра сябе. Як прыйшлі ў літаратуру?
– Я былы ваенны марак. Дзесяць год служыў на караблях паўночнага флота, потым працягваў службу ў Пінску, ў першым вучэбным атрадзе ВМФ СССР. А яшчэ раней вучыўся ў вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы ў Баку. Ўся мая маладосць звязана з флотам. З 1991 года – на пенсіі. Аднойчы мяне запрасілі на работу ў газету “Пінскі веснік”. Гэта адбылося неяк выпадкова. Раней я нешта пісаў для сябе, але нідзе не друкаваўся. Хтосці з маіх сяброў аддаў некалькі маіх апавяданняў тагачаснаму адказныму сакратару газеты Сяргею Талкачову. Яму спадабаліся мае работы, мы сыстрэліся, пагаварылі. І я з задавальненнем прыняў запрашэнне на работу у рэдакцыю, бо гэта адпавядала маім унутранным патрабаванням. Не тое, што я вельмі марыў пісаць, мне здавалася, што напісанне кніжак было справай недасягальнай. А тут становіцца крышачку дасяжным. І я гэтым выпадкам скарыстаўся. Папрацаваць мне ў газеце давялося нядоўга, але я зразумеў гэту кухню, пачаў пісать, актыўна друкавацца. Ў 2006 годзе ўступіў у саюз пісьменнікаў. Працягваю пісаць, займаюся перакладамі.