22 ноября 2024, пятница10:40

Общество

Песня Віктара Цоя «Перамен» загучала па-беларуску (відэа)

28 июля 2020, 8:30

Фото: uznayvse.ru

Фото: uznayvse.ru

Беларусы аб’ядналіся, каб праспяваць песню «Перемен» Віктара Цоя і яго гурта «Кіно».

Пераклад тэкста на беларускую мову зрабіў паэт Андрэй Хадановіч. Стварэннем роліка займаўся праект «Спяваем годна», перадае «Радыё Свабода».

Песня «Перемен», створаная музыкам Віктарам Цоем 35 гадоў таму, стала сапраўдным гімнам шмат у якіх краінах на постсавецкай прасторы.

У запісе ўдзельнічалі Станіслаў Мытнік (Akute), Алесь Лютыч (:B:N:), Павел Гарадніцкі (RSP), Дзмітрый Шампанаў (Inomarki), гурты MTM, Katevan, музыкі і выканаўцы Мікіта Мяцельскі, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павел Лубчонак, Вольга Франка ды іншыя.

Музычны праект «Спяваем годна» запусцілі грамадская кампанія «Годна» разам з лідэрам гурту Vuraj і стваральнікам «Спеўнага сходу» Сяргеем Доўгушавым. Раней былі выкананыя «Паветраны шар» разам з Лявонам Вольскім, «Я нарадзіўся тут» са Змітром Вайцюшкевічам, гімн «Пагоня» і народная песня «Што й па мору».

Сэнс ініцыятывы ў тым, каб збіраць беларусаў з розных куткоў свету ў інтэрнэце і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. Прыняць удзел у запісе можа любы, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-каналу «Годна». Там будуць публікавацца анонсы, а таксама парады, як правільна спяваць і граць, каб звесці відэа і гук.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)