Першая выставачная зала у Століне пачала сваё існаванне з выставы работ земляка Уладзіміра Уродніча

Першая выставачная зала ў Століне расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. Аўтар першай выставы - ўраджэнец Століншчыны, вядомы беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч.

На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся кіраўнікі раёна, творчая інтэлігенцыя, мясцовыя жыхары, журналісты.

 

 

 

 

 

Выставачная зала, былы домік прыўратніка, размяшчаецца ля ўвахода ў парк “Манькавічы” з боку дзіцячай бібліятэкі. Апошнія гады будынак пуставаў, і, як адзначыў начальнік аддзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба,  неаднаразова паступалі прапановы  ад індывідуальных падпрымальнікаў выкарыстаць яго ў якасці магазіна ці офіса. Нягледзячы на гэта, было прынята рашэнне адрэстаўрыраваць будынак і выкарыстоўваць яго ў якасці выставачнай залы. Рамонтныя работы вяліся каля чатырох месяцаў. “Уся плошча гэтага будынка выкарыстана пад выставачную залу. Падсобных памяшканняў тут няма, ніякіх прыбудоў не рабілі, – кажа Васіль Заруба. – Усё пакінулі як ёсць”.

У 2015 годзе 130-годдзе з дня заснавання адзначыць парк “Манькавічы”. Юбілейныя мерапрыемствы пачнуцца менавіта з гэтай выставачнай залы.

У планах – выстаўкі карцін мастакоў, фотамастакоў, работ народных майстроў, вучняў школ мастацтваў раёна. Васіль Заруба дадаў, што аддзел разгледзіць усе прапановы: не толькі мясцовыя творцы, але і творцы з іншых рэгіёнаў як Брэстчыны, так і ўсіх абласцей краіны могуць дамовіцца аб паказе сваіх работ у гэтай выставачнай зале. Акрамя таго, тут можна будзе праводзіць майстар-класы, шматлікія мерапрыемствы і г.д.

Першая выстава “Дарогай памяці” прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў. Аўтар першых работ, якія размясціліся ў выставачнай зале, – ўраджэнец Століншчыны, вядомы беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч.

Даведка МП

Нарадзіўся Уладзімір Уродніч 22 мая 1942 года на хутары Лучкі непадалёку ад вёскі Вялікія Арлы. У 16-гадовым узросце паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, дзе атрымаў першыя тэарэтычныя веды па жывапісу, кампазіцыі.

З 1963 года ён – студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, з 1972 па 2002 год працаваў у Міністэрстве культуры Беларусі, некаторы час быў дэканам мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1974 года – член Беларускага саюза мастакоў, з 2003 – член студыі ваенных мастакоў, якая дзейнічае пры Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску, з’яўляецца старшынёй бюро секцыі аб’яднання “Традыцыя” пры Беларускім саюзе мастакоў.

Удзельнічаць у мастацкіх выстаўках Уладзімір Уродніч пачаў з 1973 года. Адной з галоўных тэм творчасці з’яўляецца тэма малой радзімы – Століншчыны і яе жыхароў.

На адкрыцці выставы прысутнічаў і сам Уладзімір Уродніч. Ён звярнуў увагуўсіх на тое, што лічыць сябе вельмі шчаслівым чалавекам, бо нарадзіўся ў цудоўным краі, які размяшчаецца паміж Прыпяццю і Гарынню. Працытаваўшы песенныя радкі: “Разумею цяпер чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць”, – адказаў, што сюды не ляцець не можна. І спецыяльна для гэтага дня, для адкрыцця залы ён адклаў усе свае справы ў Мінску і прыехаў на Столінскае Палессе.

Мастак сам правёў экскурсію па зале, распавёў пра свае работы, пра тое, як ён іх пісаў, што натхняла на стварэнне карцін.

Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў выказаў словы ўдзячнасці Уладзіміру Уроднічу за прадастаўленую магчымасць палешукам бачыць яго работы на выставе ў Століне. І выказаў пажаданне, што гэта выстава – не апошняе мерапрыемства, якое сумесна з мастаком будзе праведзена ў Століне.

Работы Уладзіміра Уродніча прыкладна на працягу тыдня яшчэ можна ўбачыць у выставачнай зале, а пасля іх зменяць работы іншых творцаў.

Выставачная зала па вуліцы Савецкай, 106 працуе з серады па нядзелю з 10.00 да 19.00. Перапынак на абед з 14.00 да 15.00.

Поделиться

Последние новости

Нежнейшие голубцы из пекинской капусты

Процесс приготовления таких голубцов сэкономит время.

21 минута назад

В поезде Минск-Брест внезапно умер итальянец

Пассажиру стало плохо сразу после отправления со станции, но поезд отказались остановить, когда спутники мужчины…

32 минуты назад

Гороскоп на неделю с 11 по 17 ноября: кого ждет страстный роман, а кого — неожиданная премия

Предлагаем узнать, что приготовила для нас Вселенная на этот раз.

36 минут назад

10 ноября: какой праздник, традиции, приметы и запреты

Сегодня отмечается Всемирный день молодёжи, Евpoпeйcкий дeнь виннoгo туpизмa, Дeнь пpocмoтpa чёpнo-бeлoгo фильмa, Мeждунapoдный дeнь…

43 минуты назад

Узнаете ли вы мультфильм по одной только фразе? Тест

Все мы родом из детства. Добрые и поучительные мультики, они сплелись с нами. И мы,…

1 час назад

Ученые доказали: все мужчины влюбляются только в ту женщину, которая обладает этой чертой

Многие женщины не раз задавались вопросом: каких же дам предпочитают мужчины? Тех, которые на каблуках…

1 час назад