Вось і дачакаліся пінскія аматары футболу пачатку афіцыйнага сезону. Паглядзець на гульню каманды “Хваля” ўзору 2014 года сабралася больш за 1000 заўзятараў. Пінскія фанаты расцягнулі банэр са словамі – “Наперад да залатых медалёў”.
Кароткая ўрачыстасць з нагоды пачатку чэмпіяната – і пачалася гульня.
З першых хвілін пінчукі захапілі ініцыятыву і пачалі пагражаць варотам суперніка. Не выкарыставаў некалькі добрых момантаў, як бывае ў футболе, на 15 хвіліне гаспадары атрымалі гол у свае вароты. Да гэтага прывяла крыўдная памылка капітана каманды Мірошкіна.
Гэты гол не засмуціў гаспадароў, яны працягвалі ціснуць суперніка. У адным з момантаў суддзя прабачыў мінчукоў за парушэнне правілаў супраць Валадзько ў сваёй штрафной пляцоўцы і не паставіў мяч на “кропку”.
На 21-й хвіліне з пасу Лясюка Валадзько забівае гол. Пры гэтым наш паўабаронца атрымаў траўму пляча. Пасля медыцынскай дапамогі ён здолеў працягнуць гуляць. Але ж праз сем хвілін у цэнтры поля пасля сутычкі з гульцом “Мінску” Сяргей вымушаны быў пакінуць поле. Машына хуткай дапамогі адвезла яго ў бальніцу. Застаецца спадзявацца, што траўма не на доўгі тэрмін выключыць аднаго з вядучых пінскіх гульцоў ад удзелу ў гульнях. Замест яго на поле выйшаў Градабоеў.
Пасля таго, як Валадзько пакінуў поле, гульня гаспадароў значна пагоршылася. Тым не меньш, пінчукі працягвалі больш атакаваць, а госці праводзіць небяспечныя контратакі.
На 42-ой хвіліне вопытны Лясюк выводзіць “Хвалю” наперад.
Пасля перапынку госці прыбралі ініцыятыву ў свае рукі. Пінчукі праводзілі вельмі небяспечныя контратакі. Але ж не шанцавала.
На 75-ай хвіліне парушыў правілы ў сваёй штрафной пляцоўке Кліміхін. Суддзя адразу паказаў на “кропку”. Кошэль прабіў дакладна.
Пасля прапушчанага голу гаспадары моцнымі сіламі пайшлі ў наступ. Некалькі вельмі добрых момантаў выкарыставаць не ўдалось. У сваю чаргу, не выкарыставалі і вельмі небяспечныя моманты і госці.
Некалькі апошніх хвілін пінчукі заціснулі гасцей у іх штрафной пляцоўцы, мелі моманты для таго, каб забіць пераможны гол. Не шанцавала. Фінальны свісток суддзі зафіксаваў канчатковы вынік – 2:2.
Наступную гульню “Хваля” правядзе зноў на сваім стадыёне супраць “Іслачы”.
Склад пінскай “Хвалі”: Адамец, Вішнеўскій, Мірошкін (к), Курган, Казарын, Вашкель, Пракапенка (Кліміхін, 75), Карасёў (Калацэй, 64), Валадзько (Градабоеў, 30), Фастаў (Знак, 85), Лясюк (Грыневіч, 90).