19 сентября 2024, четверг00:12

Культура

Персанальная выстава Паўла Сысы адкрыецца ў музеі

1 ноября 2016, 12:11

Да адкрыццяя персанальнай выставы Паўла Сысы “Пейзажу шчырыя радкі” рыхтуюцца ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі.

Выстава мастака – адна з цыклу персанальных выстаў, прысвечаных дзейнасці майстроў Століншчыны, які на працягу бягучага года праводзіць Столінскі раённы краязнаўчы музей.

– Павел Андрэеевіч усё сваё жыццё прысвяціў творчасці, а менавіта – жывапісу. Яго пейзажы раскрываюць таямніцы своеасаблівай, але неверагодна прывабнай прыроды Століншчыны. Кожны з тых выдатных куткоў, што захаваў майстар, быццам свеціцца знутры і кліча з сабою. Бадай, найвыдатнейшым часам для адкрыцця гэтай выставы з’яўляецца восень. Бо ўсім нам зараз неабходна адчуванне цеплыні, прыток аптымізму і прымірэння, а жывапісныя работы Паўла Сысы абавязкова ў гэтым дапамогуць, – расказвае Медиа-Полесью пра выставу мастака Полесью дырэктар Століннскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.

Урачыстае адкрыццё выставы “Пейзажу шчырыя радкі” адбудзецца ў сераду, 2 лістапада, у Столінскім раённым краязнаўчым музеі. Пачатак у 11.00. Самая цёплая выстава, убачыць якую запрашаюць кожнага,  хто жадае атрымаць сваю кропельку аптымізму, будзе працаваць кожны дзень з 9.00 да 17.00.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru