Сесія стратэгічнага планавання ў межах кампаніі «Павестка 50» адбылася ў Століне.
Менавіта Столін з’яўляецца адным з пяці пілотных гарадоў, у якіх рэалізуецца кампанія «Павестка 50», накіраваная на ажыццяўленне палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья намеснік дырэктара праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Міхаіл Мацкевіч, праведзеная ў Століне сесія стратэгічнага планавання – працяг дзейнасці ў межах кампаніі.
– Мы абмяркоўвалі і распрацоўвалі праблемы-індыкатары і паказчыкі, чакаемыя вынікі па праблемах самастойнага ладу жыцця, безбар’ернага асяроддзя, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў па працы з дзецьмі з інваліднасцю. Усе гэтыя моманты будуць уключаны ў стратэгічны дакумент «Мясцовая павестка», – распавёў Міхаіл Мацкевіч. – План будзе агульны для мясцовай улады, для некамерцыйных арганізацый, для сацыяльных службаў і іншых зацікаўленых бакоў.
У сесіі прынялі ўдзел польскія партнёры.
– Тут мы падтрымліваем кампанію ў напісанні такога стратэгічнага дакумента, які б дапамог у рэалізацыі Канвенцыіі ААН аб правах людзей з інваліднасцю на рэгіянальным узроўні, – распавялі Медиа-Полесью прадстаўнікі фонда «TUS» Малгажата Перацятковіч і Пётр Тодыс. – Мы бачым стварэнне гэтага дакумента як працэс. Адзначым, што пасля сённяшняга дня відаць, што дакумент гатовы, што яго можна ўжо прадставіць на грамадскае абмеркаванне. Прыемна, што тут дзейнічае сапраўдная каманда. І гэта дае надзею, што стратэгія будзе рэалізавана.
Галоўным ў рэалізацыі мясцовай павесткі стане тое, ці змогуць людзі, для якіх ствараюцца гэтыя павесткі, скарыстацца імі ў жыцці.
Кампанія «Павестка 50» рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Партнёрамі ў гэтай справе з’яўляюцца польскі фонд «TUS», грамадская арганізацыя «Еўрапейскі дом» (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, «ЕўраБеларусь» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
Сам праект рэалізуецца на працягу двух гадоў. Разуменне і рэалізацыя кожнага артыкула на ўзроўні мясцовых супольнасцей павінна стаць якасным сродкам для перамен. «Пераклад» кожнага артыкула з улікам мясцовых асаблівасцей і магчымасцей дазволіць ператварыць Канвенцыю са скаладанага юрыдычнага дакумента ў дакладную, зразумелую і лёгка ўвасабляемую ў жыцце практычную форму.
«Павестка 50» (лічба 50 ад 50 артыкулаў Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю) ажыццяўляецца ў Беларусі на працягу двух гадоў. Першы год быў прысвечаны кансалідацыі зацікаўленых людзей вакол дадзенай праблематыкі. На працягу другога года была сеткавая сустрэча кампаніі, падчас якой абмяркоўвалася роля мясцовых партнёраў у рэалізацыі кампаніі і працэс стварэння мясцовых павестак.
В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…
Бизнесмен обновил свой финансовый рекорд.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.