23 ноября 2024, суббота08:20

Общество

«Павестка 50», ці Працяг рэалізацыі Канвенцыі ААН

2 мая 2018, 13:23

Сесія стратэгічнага планавання ў межах кампаніі «Павестка 50» адбылася ў Століне.

Менавіта Столін з’яўляецца адным з пяці пілотных гарадоў, у якіх рэалізуецца кампанія «Павестка 50», накіраваная на ажыццяўленне палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья намеснік дырэктара праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Міхаіл Мацкевіч, праведзеная ў Століне сесія стратэгічнага планавання – працяг дзейнасці ў межах кампаніі.

Міхаіл Мацкевіч

– Мы абмяркоўвалі і распрацоўвалі праблемы-індыкатары і паказчыкі, чакаемыя вынікі па праблемах самастойнага ладу жыцця, безбар’ернага асяроддзя, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў па працы з дзецьмі з інваліднасцю. Усе гэтыя моманты будуць уключаны ў стратэгічны дакумент «Мясцовая павестка», – распавёў Міхаіл Мацкевіч. – План будзе агульны для мясцовай улады, для некамерцыйных арганізацый, для сацыяльных службаў і іншых зацікаўленых бакоў.

Польскія партнёры

У сесіі прынялі ўдзел польскія партнёры.

– Тут мы падтрымліваем кампанію ў напісанні такога стратэгічнага дакумента, які б дапамог у рэалізацыі Канвенцыіі ААН аб правах людзей з інваліднасцю на рэгіянальным узроўні, – распавялі Медиа-Полесью прадстаўнікі фонда «TUS» Малгажата Перацятковіч і Пётр Тодыс. – Мы бачым стварэнне гэтага дакумента як працэс. Адзначым, што пасля сённяшняга дня відаць, што дакумент гатовы, што яго можна ўжо прадставіць на грамадскае абмеркаванне. Прыемна, што тут дзейнічае сапраўдная каманда. І гэта дае надзею, што стратэгія будзе рэалізавана.

Галоўным ў рэалізацыі мясцовай павесткі стане тое, ці змогуць людзі, для якіх ствараюцца гэтыя павесткі, скарыстацца імі ў жыцці.

Малгажата Перацятковіч

Кампанія «Павестка 50» рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Партнёрамі ў гэтай справе з’яўляюцца польскі фонд «TUS», грамадская арганізацыя «Еўрапейскі дом» (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, «ЕўраБеларусь» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Сам праект рэалізуецца на працягу двух гадоў. Разуменне і рэалізацыя кожнага артыкула на ўзроўні мясцовых супольнасцей павінна стаць якасным сродкам для перамен. «Пераклад» кожнага артыкула з улікам мясцовых асаблівасцей і магчымасцей дазволіць ператварыць Канвенцыю са скаладанага юрыдычнага дакумента ў дакладную, зразумелую і лёгка ўвасабляемую ў жыцце практычную форму.

«Павестка 50» (лічба 50 ад 50 артыкулаў Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю) ажыццяўляецца ў Беларусі на працягу двух гадоў. Першы год быў прысвечаны кансалідацыі зацікаўленых людзей вакол дадзенай праблематыкі. На працягу другога года была сеткавая сустрэча кампаніі, падчас якой абмяркоўвалася роля мясцовых партнёраў у рэалізацыі кампаніі і працэс стварэння мясцовых павестак.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media