19 февраля 2025, среда11:43

Запись

Паўтара дзясятка ганчароў прыехалі на Палессе

24 июля 2014, 19:24

Майстры ганчарнай справы з розных краін свету (Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Расія) знаходзяцца зараз у вёсцы Гарадная на Століншчыне з нагоды правядзення там IV Міжнароднага пленэра ганчароў.

24 ліпеня прайшла сустрэча з мясцовым ганчаром Рыгорам Кавалька, які расказаў пра справу свайго жыцця. Бацька ганчара загінуў пасля вайны (падарваўся на міне ва ўласным агародзе), Рыгор гадаваўся без яго. Хлапчуком зацікавіўся справай аднавяскоўцаў і ўсё сваё свядомае жыццё стварае вырабы з гліны: збаны, гаршчкі, міскі і г.д.

Акрамя сустрэчы з ганчаром, удзельнікі пленэра вядуць практычныя работы за ганчарным колам. Яны пабывалі ў ваколіцы вёскі, дзе вядзецца нарыхтоўка гліны для будучых ганчарных вырабаў.

Дырэктар Цэнтра ганчарства в.Гарадная Алімпіяда Леанавец кажа, што работы тут хопіць усім ганчарам. А тым, хто жадае ўбачыць працу беларускіх і замежных майстроў сваімі вачыма, раіць паспяшацца ў Гарадную.

Адным з яркіх дзён пленэра стане нядзеля, 27 ліпеня. У гэты дзень адбудзецца свята “Гараднянскі кірмаш” з правядзеннем майстар-класаў, даставаннем посуду з горну. Тут жа, пры жаданні, можна будзе і набыць ганчарныя вырабы. Выступяць на гараднянскай сцэне калектывы мастацкай самадзейнасці раёна. З праграмай пленера можна пазнаёміцца тут.

Міжнародны пленэр ганчароў праходзіць раз у два гады на Століншчыне з 2003 года.


Travel Polish visa
Представители США и РФ провели переговоры / скриншот видео
Снимок использовано в качестве иллюстрации