8 января 2025, среда17:05

В стране и мире

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін павіншаваў вернікаў з Раством

7 января 2025, 11:23

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, у святочным пасланні адзначыў, што “ў жыцці з Богам мэта і сэнс чалавечага існавання”.

 

 

“Першы чалавек, Адам, быў створаны не толькі для таго, каб заставацца найвышэйшым тварэннем Божым: ён быў закліканы стаць умілаваным сынам Божым, ва ўсім паслухмяным Айцу, але не здолеў захаваць годнасць гэтага вялікага звання і, здзейсніўшы грэхападзенне, “пайшоў у краіну далёкую”, страціўшы першародную чысціню і магчымасць зносін з Богам, — падкрэсліў праваслаўны іерарх. — Тады Сын Божы становіцца “Другім Адамам”, каб выканаць тое, што парушыў Адам першы. Ён быў паслухмяным нават да смерці, і смерці на крыжы, сваёй пакорай і паслухмянасцю выканаў запаведзь Айца Нябеснага, вярнуўшы чалавечай прыродзе Боскую годнасць”.

Паводле слоў Веніяміна, гэтыя “святыя і выратавальныя разважанні” над сэнсам Раства не павінны заставацца ведамі, што не маюць сілы. Каб у кожным “нарадзіўся Хрыстос”, адзначыў ён, неабходна ўдзельнічаць у “царкоўных таінствах, якія даюць магчымасць ужо тут, на зямлі, далучацца да ратавальнай і асвячальнай ласкі Божай”. “І калі неабходнасць хрышчэння большай часткай людзі прызнаюць, то пра іншыя таінствы, асабліва таінства боскай эўхарыстыі, прычасці, часта многія забываюць”, — паскардзіўся патрыяршы экзарх.

“Але еднасць з Хрыстом не можа быць толькі на словах, яна павінна быць жывой і рэальнай. <…> Удзел у боскай літургіі, за якой мы прычашчаемся Цела і Крыві Хрыстовай, неабходны для паўнаты жыцця з Богам і нашага збаўлення”, — дадаў ён.

Разам з тым Веніямін падкрэсліў, што “без богаўгоднага і дабрадзейнага жыцця ўдзел у таінствах не прынясе неабходных пладоў”. “Калі мы злучым любоў да богаслужэння з выкананнем боскіх запаведзяў, то кожны з нас зможа стаць батлейкай, у якой народзіцца Хрыстос, храмам, у якім будзе знаходзіцца Дух Божы”, — адзначыў кіраўнік Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ).

Праваслаўе лічыцца хрысціянскай канфесіяй, якая дамінуе ў Беларусі. РПЦ разглядае беларускую зямлю як сваю кананічную тэрыторыю. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў сама меней у чатыры мільёны.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации, rw.by