26 мая ў Гарадской канцэртнай зале будуць граць барочную музыку. Навучэнцы і настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў горада выступяць перад пінчукамі і гасцямі горада.
Адзнім з удзельнікаў імпрэзы будзе ансабль старадаўняй музыкі “Сальтарэла”, які быў утвораны на базе Пінскай музычнай школы №1 і стаў сваеасаблівай візітоўкай Пінска. Удзельнікі калектыву граюць на музычных інструментах эпохі Рэнесансу: лютнях, віоле, арфе. Гэтыя інструманты зрабіў майстар і педагог Юры Дубнавіцкі, які і кіруе “Сальтарэлай”.
– Канцэрт будзе вельмі цікавым – распавядае Юрый, – у ім будуць граць музычныя ансамблі, трыа, прагучаць сольныя кампазіцыі.
Пінчукі даволі вядомыя сярод выканацаў музыкі стыля барока. Напрыклад, 13-гадовы лютнеіст Стэфан Ясінефта стаў пераможцам некалькіх конкурсаў. Ён таксама прыме удзел у канцэрце.
Арганізатары музычнай імпрэзы запрашаюць аматараў музыкі 26 мая ў Гарадскую канцэртную залу, пачатак а 18.00 гадзіне, уваход вольны.
В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…
Бизнесмен обновил свой финансовый рекорд.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…