Категории: Политика

Партыя БНФ выйшла з выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч

Пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні сойма партыі Беларускага народнага фронту, які праходзіць у Мінску. 

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч гэтак абгрунтаваў сваю прапанову.

«Таццяна Караткевіч падчас выбарчай кампаніі зрабіла шмат неакрэсленых і невыразных заяваў па шэрагу пытанняў, якія з’яўляюцца базавымі для прыхільнікаў БНФ. Гэта статус беларускай мовы, дзяржаўная і нацыянальная сімволіка, геапалітычнае становішча Беларусі. Складаецца ўражанне, што Таццяна Караткевіч як кандыдатка ў прэзідэнты хоча быць добрай для ўсіх і таму ў яе няма акрэсленай і выразнай пазыцыі. Удзел нашай партыі ў гэтай кампаніі падарве рэпутацыю партыі БНФ як нацыянальна арыентаванай партыі». 

Падчас дыскусіі частка выступоўцаў падтрымала пазіцыю Аляксея Янукевіча, але значная частка сябраў Сойма выступіла і супраць.

Яны матывавалі сваю пазіцыю тым, што, па-першае, лідары партый зрабілі памылку, што не заключылі дамову з Таццянай Караткевіч, а паколькі ніякай дамовы няма, значыць, і патрабаваць ад яе фактычна няма чаго.

Другі момант, на якім акцэнтавалі нязгодныя са спыненнем падтрымкі Таццяны Караткевіч, гэта тое, што кандыдатка на прэзідэнта яшчэ афіцыйна не абвясціла сваёй выбарчай праграмы. Вадзім Макаранка, напрыклад, адзначыў: 

«Уявіце, што мы выступім супраць Таццяны Караткевіч, а праз некалькі дзён з’явіцца яе праграма, дзе будуць падтрыманыя ўсе нашыя каштоўнасці, у прыватнасці, прыярытэт беларускай мовы, старадаўніх дзяржаўных сімвалаў, выхад з Саюзу Беларусі і Расіі і іншых не патрэбных нам міжнародных фармаванняў. І на якім сьвеце мы будзем?»

18 сябраў Сойма Партыі БНФ прагаласавалі за выхад з кампаніі Караткевіч, 11 — супраць, 2 устрымаліся.

Поделиться
Теги: Федечко

Последние новости

«Беларускі Гаюн» опроверг информацию о прилете в Беларусь российского МиГ-31К

Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.

33 минуты назад

Четыре человека, в том числе двое детей, погибли под Лидой

Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…

41 минута назад

10 красных флагов в сексе, которые нельзя игнорировать

Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.

2 часа назад

Во Франции отец несколько лет насиловал свою дочь-подростка и предлагал другим

Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…

3 часа назад