Папараць-кветку на Купалле шукалі ў Кажан-Гарадку
Раённае свята сёлета не адзначалася. Затое музычна-забаўляльныя праграмы прайшлі ў шэрагу вёсак раёна. У адной з іх – Кажан-Гарадку – народныя гулянні пачаліся яшчэ а 18 гадзіне.
Шыкоўная мясцовасць ля рэчкі спрыяла і без таго цудоўнаму настрою жыхароў і гасцей вёскі. Нават кроплі летняга дажду не сапсавалі свята.
Да ўвагі гледачоў прадстаўлены музычныя і танцавальныя нумары мясцовых артыстаў, арганізаваны гандаль і розныя забавы для дзетвары.
Купалле – адно з найбольш яскравых і ўлюбёных свят беларусаў. Раней з прыходам Івана Купалы для селяніна пачыналася самая адказная пара ў гаспадарчай дзейнасці – сенакос і жніво. З цягам часу сацыяльна-эканамічны ўклад змяніўся. Але гэта не перашкаджае сёння любавацца абрадамі старадаўняга загадкавага свята: падпальванне вогнішча, пусканне на ваду дзявоцкіх вяночкаў, пошукі папараць-кветкі.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.