Шыкоўная мясцовасць ля рэчкі спрыяла і без таго цудоўнаму настрою жыхароў і гасцей вёскі. Нават кроплі летняга дажду не сапсавалі свята.
Да ўвагі гледачоў прадстаўлены музычныя і танцавальныя нумары мясцовых артыстаў, арганізаваны гандаль і розныя забавы для дзетвары.
Купалле – адно з найбольш яскравых і ўлюбёных свят беларусаў. Раней з прыходам Івана Купалы для селяніна пачыналася самая адказная пара ў гаспадарчай дзейнасці – сенакос і жніво. З цягам часу сацыяльна-эканамічны ўклад змяніўся. Але гэта не перашкаджае сёння любавацца абрадамі старадаўняга загадкавага свята: падпальванне вогнішча, пусканне на ваду дзявоцкіх вяночкаў, пошукі папараць-кветкі.