5 декабря 2025, пятница15:42

Общество

Памёр самабытны паэт і кампазітар Андрэй Гурбановіч

12 июля 2018, 15:42

Гэты чалавек, які амаль што не бачыў, напісаў сотні вершаў і музыку да іх. Шчырыя песні на роднай мове гучалі з розных сцэн. Будуць гучаць і далей, але без аўтара…

Андрэя Гурбановіча не стала ў ноч на 12 ліпеня. Пра гэта нам паведамілі чытачы. Яму было 73 гады.

Жыццё прайшло у Кажан-Гарадку. Яшчэ ў юнацтве ён стаў iнвалiдам па зроку I группы, але здолеў атрымаць музычную адукацыю.

Уласныя песні пісаў праз Брайля, гаварыў: «Калi ёсць жаданне тварыць, перашкод няма».

Андрэй Данілавіч быў заўсёды моцны духам. Але не так даўно пахаваў сына, гэта яго падкасіла…

У снежні 2016 года мы пабывалі ў гасцях у Гурбановічаў.  Паглядзіце відэасюжэт. Узгадайце Андрэя Данілавіча.


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by