Skip to content
5 ноября 2026, четверг 14:56
Все регионы

Памятная вечарына да ўгодкаў Аляксея Дуброўскага пройдзе ў Пінску

Media-Polesye

4 студзеня ў Пінскай раённай бібліятэцы пройдзе вечарына, прысвечаная 70-м угодкам вядомага краязнаўцы і грамадскага дзеяча, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2011 годзе.

На імпрэзу збяруцца шматлікія сябры і калегі Аляксея Дуброўскага, якія падзеляцца сваімі ўспамінамі, акрамя таго будзе зладжана выстава ягоных фотаработ і выдадзеных кніг і публікацый.

Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (1943-2011) – краязнаўца, эколаг, фатограф, журналіст. Нарадзіўся пад Барысавам. Пасля сканчэння біялагічнага факультэта БДУ працаваў навуковым супрацоўнікам у “Белавежскай пушчы”, працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне, потым на розных пасадах у інстытуце меліярацыі “Палессегіправадгас” у Пінску, дзе кіраваў арганізацыяй новых прыродных заказнікаў на Берасцейшчыне. У 1991-1999 гадах быў дэпутатам дэмакратычнага блоку Пінскага гарсавета.

Аляксей Дуброўскі займаўся краязнаўствам, здымаў аматарскія кінафільмы, распрацоўваў экамаршруты, выдаў некалькі кніжак і фотаальбомаў аб Палессі, яго артыкулы на тэмы экалогіі, турызма і гісторыі друкаваліся ў беларускіх і замежных выданнях.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя