5 декабря 2024, четверг04:50

В стране и мире

Памятнай шыльды ў гонар Васіля Быкава на доме, дзе ён жыў, не будзе. Гродзенскі гарвыканкам адмовіўся ўсталёўваць

3 декабря 2024, 9:16

Напрыканцы кастрычніка праз рэсурс e-petitions.by неабыякавыя гродзенцы звярнуліся да органаў мясцовага самакіравання з просьбай усталяваць памятную шыльду на доме па адрасе вуліца Вялікая Траецкая, 28 у горадзе Гродна, дзе з 1958 года жыў выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. «Адсутнасць мемарыяльнай шыльды перашкаджае належнаму ўшанаванню яго ўкладу ў беларускую і сусветную літаратуру», — паведамляецца ў петыцыі.

 

У петыцыі адзначана, што Васіль Быкаў унёс неацэнны ўклад у беларускую літаратуру і сусветную культуру праз свае творы пра вайну, гуманізм і чалавека на мяжы жыцця і смерці. Усталяванне памятнай шыльды дазволіць увекавечыць памяць пра Васіля Быкава, як аднаго з найвялікшых пісьменнікаў Беларусі і свету, падкрэсліць важнасць гістарычнай і культурнай памяці для цяперашніх і будучых пакаленняў.

Гродзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў.

Аднак паведаміў, што ў студзені 2023 года ў літаратурным аддзеле Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея пашырана экспазіцыя, прысвечаная Васілю Быкаву — там экспануюцца асабістыя рэчы пісьменніка.

Адказ на зварот гродзенцаў падпісала намесніца старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. Раней яна адмовіла гараджанам ва ўсталяванні помніка Васілю Быкаву.

Пад зваротам падпісалася 29 чалавек.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.

 

ПО ТЕМЕ:


Фото используется в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: Sputnik Молдова
Фото иллюстрационное из открытых источников