Сябры і калегі знакамітага пінчука, беларускага мастака Яўгена Шатохіна (1947-2012) рыхтуюць выставу, прысвечаную памяці творцы. Мерапрыемства плануецца на кастрычнік, пройдзе ў Музеі беларускага Палесся, дакладная дата і час будзе змешчана на “Медыя-Палессе” пазней.
Арганізоўваюць выставу Валянцін Трусаў і Сяргей Харашаўцаў.
22 студзеня 2012 года Яўген Шатохін памёр у сваёй кватэры ў Пінску на 65-м годзе жыцця. Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.
Першыя свае выставы мастак арганізаваў у 1972 годзе.
За гэты час Яўген Шатохін стварыў некалькі цыклаў і серый прысвечаных выбітным асобам, краявідам земляў, дзе бываў і жыў.
За сваю плённую працу ў 2004 годзе атрымаў медаль Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве". Годам раней беларускі мастак атрымаў званне ганаровага грамадзяніна французскага горада Альберт.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.