Категории: Общество

Палешукоў запрашаюць на «Мотальскія прысмакі»

У мястэчку Моталь пройдзе мiжнародны кулiнарны фэст.

10 і 11 жніўня ў мястэчку Моталь Іванаўскага раёна адбудзецца свята-конкурс страў палескай кухні «Мотальскія прысмакі». Госці фэсту змогуць пазнаёміцца з унікальнымі даўнейшымі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, паспрабаваць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, прадэгуставаць стравы лепшых мотальскіх гаспадынь.

Для гасцей свята падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму: канцэртныя выступленні творчых калектываў, парад удзельнікаў фэсту, тэатралізаваныя прадстаўленні ды шмат іншага.

На другі дзень свята намечаны  круглы стол,  маладзёжны праект «Драйв па-мотальску», а таксама гала-канцэрт.

Чакаецца, што ўдзел у фэсце прымуць калектывы і народныя майстры з Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Літвы і нават Алжыра.

Праграма фестывалю:

10 жніўня, субота

З 11.00 – прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў «Фестывальны праменад».

Далей – «Пазайздросціць і Біг Мак смаку мотальскіх прысмак!»:

 – дэгустацыя народных страў «Госты ў хату — на столі багато!»;

– «Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!» – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;

«Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь» – незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з гародніны, вялікія дранікі, дамашнія сыры і г.д.;

«Арт-кухня» – ярмарка сувеніраў і рамёстваў;

«Будьтэ здоровы чысто ўсі!» – эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны;

«Мотальскія асілкі» — спартыўныя спаборніцтвы;

«Хто ў Моталі бувае, той ёго нэ забувае» — розыгрыш фестывальных прызоў.

А таксама ў святочнай праграме гасцей чакае:

12.30 – тэатралізаванае святочнае шэсце «Сяброў і песень карагод» з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты (пана Скірмунта – аднаго з першых прадпрымальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай), а таксама гасцявых калектываў з Алжыра, Латвіі, Грузіі ,Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г.д.

Галоўная сцэнічная пляцоўка:

13.00 — 14.30 – урачыстае адкрыццё фэсту — «Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!»;

14.30 — 17.30 – мотальскі кірмаш «Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!», у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна.

Лакацыя каля Мотальскага музея народнай творчасці:

14.30 — 17.30 — «Прыйшло свято ў хату!» – прэзентацыя рэгіянальных абрадаў: «Выкуп скрыні», «Водянуха», «Святочныя дзеі  Вялікадня», «Олэксій тэплый», «Родыны», «Ваджэнне куста»;

17.30 — 18.30 – «Міс-прыгажуня Мотальскіх прысмак-2019» — дэфіле фестывальнага касцюма;

18.30 — 20.00– «А музыкі іграюць-іграюць!…» – святочны музычны батл гасцявых калектываў;

20.00 — 22.00 — «Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае, ды на баль свой запрашае!» — з удзелам гасцявых калектываў  і  ўсіх гасцей фестывалю.

22.00 — 01.00 – OPEN AIR «Мотальская зборня» – святочная дыскатэка 80-90-хгадоў з удзелам зорак эстрады.

22.45 –святочны фейерверк.

11 жніўня, нядзеля

10.00 — 11.30 – Круглы стол «Турызм як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін» (з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).

11.30 — 12.30 – дэгустацыйны стол сяброўства «Еж, пакуль не запяеш!»;

12.00 — 14.00 – «Драйв па-мотальску»:  маладзёжны праект у рамках фестывалю «Мотальскія прысмакі»;

14.00 — 16.00 – урачыстае закрыццё фэсту:

– узнагароджванне удзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;

– гала-канцэрт фестывалю «Бывайце, госцейкі, бывайце!».

Выкарыстаны Яндекс.Карты*

Поделиться

Последние новости

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

2 часа назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

3 часа назад

В минском магазине продают посылки, которые потерялись в процессе доставки. Блогерше попался вибратор

Автоматы, торгующие недоставленными посылками с AliExpress, в Европе пользуются спросом. Теперь приобрести чужой заказ можно…

3 часа назад

Умер дед Коли Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за помощь «бандеровцам»

Степан Постоялко ушел из жизни в возрасте 90 лет — без некрологов и почетного караула.…

3 часа назад

Дополнительные функции — больше зарплата: что изменится для работников бюджетных организаций

Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий работникам бюджетных организаций получать доплаты за выполнение дополнительных трудовых обязанностей.…

4 часа назад

Предприятия Пинска предлагают работу пенсионерам и инвалидам

В Пинске и Пинском районе предприятия готовы предложить работу пенсионерам, людям предпенсионного возраста и инвалидам.…

4 часа назад