Творчая сустрэча паэтаў са Століншчыны з украінскімі мастакамі слова прайшла ў Дубровіцы Ровенскай вобласці 8 лістапада.
Дэлегацыя Століншчыны з 11 чалавек, у якую ўвайшлі і члены Саюза беларускіх пісьменнікаў (Віктар Вабішчэвіч, Ірына Ляшкевіч) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (Галіна Бабарыка), прадставіла творчасць паэтаў Столінскага Палесся на гэтай сустрэчы. Дарэчы, у верасні гэтага года дубровіцкія паэты былі ў Століне. Таму гэта паездка – своесаблівая падзяка за запрашэнне.
З украінскага боку на сустрэчы ў Дубровіцы былі ўдзельнікі літаратурнага згуртавання “Жураўліна”, удзельнікі літаратурных суполак з розных раёнаў Ровенскай вобласці.
Як расказала карэспандэнту Медыя-Палесся кіраўнік клуба “Натхненне” Таццяна Жук, у бліжэйшы час украінскія паэты плануюць арганізаваць падобныя сустрэчы на Лунінеччыне і Піншчыне.
Не так даўно сумеснымі намаганнямі паэтаў некалькіх раёнаў Ровенскай вобласці ўбачыў свет першы выпуск альманаху “Палесся бурштынавы край”, у які ўвайшлі лепшыя іх творы.
У наступным нумары гэтага альманаху будуць змешчаны і творы паэтаў са Століншчыны. А пасля наведвання Пінскага і Лунінецкага раёнаў плануецца выпуск больш грунтоўнага альманаху “Палесся бурштынавы край” з творамі паэтаў Брэсцкай, Валынскай і Ровенскай абласцей дзвюх суседніх дзяржаў. Перыядычнасць выхаду альманаху – прыкладна адзін раз у квартал.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…