10 ноября 2024, воскресенье09:19

Запись

Паэты са Століншчыны сустрэліся з мастакамі слова на украінскай зямлі

15 ноября 2013, 18:55

Творчая сустрэча паэтаў са Століншчыны з украінскімі мастакамі слова прайшла ў Дубровіцы Ровенскай вобласці 8 лістапада.

Дэлегацыя Століншчыны з 11 чалавек, у якую ўвайшлі і члены Саюза беларускіх пісьменнікаў (Віктар ВабішчэвічІрына Ляшкевіч) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (Галіна Бабарыка), прадставіла творчасць паэтаў Столінскага Палесся на гэтай сустрэчы. Дарэчы, у верасні гэтага года дубровіцкія паэты былі ў Століне. Таму гэта паездка – своесаблівая падзяка за запрашэнне. 

З украінскага боку на сустрэчы ў Дубровіцы былі ўдзельнікі літаратурнага згуртавання “Жураўліна”, удзельнікі літаратурных суполак з розных раёнаў Ровенскай вобласці. 

Як расказала карэспандэнту Медыя-Палесся кіраўнік клуба “Натхненне” Таццяна Жук, у бліжэйшы час украінскія паэты плануюць арганізаваць падобныя сустрэчы на Лунінеччыне і Піншчыне.

Не так даўно сумеснымі намаганнямі паэтаў некалькіх раёнаў Ровенскай вобласці ўбачыў свет першы выпуск альманаху “Палесся бурштынавы край”, у які ўвайшлі лепшыя іх творы. 

У наступным нумары гэтага альманаху будуць змешчаны і творы паэтаў са Століншчыны. А пасля наведвання Пінскага і Лунінецкага раёнаў плануецца выпуск больш грунтоўнага альманаху “Палесся бурштынавы край”  з творамі паэтаў Брэсцкай, Валынскай і Ровенскай абласцей дзвюх суседніх дзяржаў. Перыядычнасць выхаду альманаху – прыкладна адзін раз у квартал.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by