5 декабря 2025, пятница20:42

В стране и мире

Падрыхтавана папярэдняя справаздача аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі і магчымых механізмах правасуддзя

16 июня 2023, 8:11

Справаздача была разгледжана 12 чэрвеня ў Вільні на канферэнцыі "Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя". Выпрацаваны канкрэтныя механізмы рэалізацыі палажэнняў дакумента.

 

«Мы чакаем, што факты злачынстваў супраць чалавечнасці будуць адзначаны ў новай справаздачы Маскоўскага механізма АБСЕ», — падкрэсліў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Па словах палітыка, міжнародныя эксперты вызначылі алгарытм дзеянняў у кантэксце злачынстваў супраць чалавечнасці, які можа забяспечыць ініцыяванне расследавання сітуацыі ў Беларусі пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда, стварэнне спецыяльнага міжнароднага крымінальнага трыбунала.


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by