Выстава савецкіх навагодніх атрыбутаў і квэст для ўсёй сям’і ладзяць у гэтыя зімовыя дні ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі.
Аб гэтым паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.
Усе жадаючыя прыйсці ў гэтыя дні ў музей трапяць у святочную атмасферу. Кожнага сустрэне прыгажуня-ёлка, цікавыя мерапрыемствы і выстава навагодніх атрыбутаў.
– Аснову выставы савецкіх навагодніх атрыбутаў складаюць ёлачныя цацкі, гірлянды, паштоўкі, створаныя ў канцы 1940-х – пачатку 1990-х гадоў. Усе яны ўваходзяць у калекцыю музея, якая, дзякуючы мясцовым жыхарам, фарміравалася на працягу апошніх гадоў. У жыхароў раёна ёсць яшчэ выдатная магчымасць увайсці ў гісторыю, бо праца па павелічэнні гэтай калекцыі працягваецца і цяпер, – распавяла Святлана Вярэніч.
Супрацоўнікі музея просяць падзяліцца не толькі навагоднімі атрыбутамі, але і старымі кніжкамі з казкамі для дзяцей, якія вам ўжо не трэба. Сумеснымі сіламі для самых маленькіх наведвальнікаў раённага краязнаўчага музея з такіх кніг будзе падрыхтавана выстава “Кнігі майго дзяцінства”.
Як адзначыла Святлана Вярэніч, наведвальнікам, якія гатовы падзяліцца з музеем цацкамі, старымі навагоднімі гіряндамі, паштоўкамі і дзіцячымі кнігамі з дамашніх скарбаў, будзе зроблены навагодні падарунак – бясплатнае наведванне музея ў навагоднія святы.
Каб навагодні настрой затрымаўся як мага даўжэй, у музеі прапануюць прагляд святочных мультфільмаў савецкага перыяду, а таксама ўдзел у забаўляльным квэсце «Навагоднія скарбы музея». Разам з супрацоўнікамі музея кожны зможа адказаць на краязнаўчыя пытанні і, праявіўшы эрудыцыю, адшукаць ўпрыгожванні навагодняй ёлачкі.
У межах акцыі “Нашы дзеці” наведванне музея і святочных мерапрыемстваў у гэтай установе культуры для дзяцей з сацыяльнага прытулка і дзяцей з абмежаванымі магчымагсцямі бясплатнае.
У святочныя дні выставу савецкіх навагодніх атрыбутаў можна ўбачыць і ў музеі ў Давыд-Гарадку, дзе гасцінна сустрэнуць кожнага наведвальніка.
Отмечается, что оливки, в целом, не токсичны для кошек.
Рекомендации от них скорее навредят, чем помогут.
О задержании в Украине жителя города Славутич (Киевская область), помогавшего военнообязанным гражданам покидать страну через…
Начиная с мая 2014 года на Земле произошло резкое падение запасов пресной воды.
Пинск, Пинковичи и Купятичи в 2025 году свяжет асфальтированная дорога
ДТП произошло в столице Полесья в 7 утра 25 ноября.