Беларускія міфы і легенды ў арыгінальным выданні. Культурныя дзеячы, якія апынуліся за мяжой, развіваюць творчую дзейнасць. Сярод іх «Паданні старога месца», праект, які знойдзем на ютубе ды ў інстаграм. Гэта серыя аўдыёпадкастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі на аснове міфалогіі і паданняў.
Гэта таксама сур’ёзная літаратурная праца, кажа адна са стваральніц праекту Алена Вахрамеева.
– Пакуль невялікі, спадзяемся, што пакуль, праект, у арганізацыі якога нам памагае цяпер Free Belarus Сenter. Так і задумвалася, што мы прыцягнем тых літаратараў, што пацярпелыя ад рэжыму. Далучылі іх да стварэння гэтых гісторыяў. Папраўдзе, яны напісаныя, завершаныя гісторыя, а аўтары гэта апрацоўваюць, каб з гэтага выйшаў сапраўдны літаратурны твор.
Можаце паслухаць паданне пра Залатую Горку ў агучванні Алеся Ждановіча:
Да агучак далучаецца ўсе больш беларускіх дзеячаў у выгнанні. А ў стваральнікаў праекту есць ідэі, у якім кірунку развівацца. Напрыклад, тэматычныя лекцыі, дадае адзін са стваральнікаў праекту Сяргей Беркутаў.
– Паразмаўляць пра тое, як мае быць у гістарычным плане гэта ўсё падана. Цікавы гісторыкам праект. Пра ўсё гэта, з вельмі творчым чалавекам, з моцнай гістарычнай адукацыі, з бэкграўндам вельмі філасофскім, гэта Цімох Акудовіч. Мне здаецца, якраз такі рэчы, што ён робіць, сугучныя з тым, што мы робім.
Аўтары праекта, Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева, кажуць, што іх мэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны.
Цалкам размову можна паслухаць у праграме „Месца для прэсы“ Беларускага Радыё Рацыя.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…