Унікальны кірмаш пройдзе 29 ліпеня ў вёсцы Гарадная Столінскага раёну і стане завяршальным акордам VI Міжнароднага пленэру ганчароў.
Адначасова з кірмашом адбудзецца свята вёскі Гарадная. Пройдуць мерапрыемствы на плошчы Клімчука.
Як паведамілі Медиа-Полесью спецыялісты Столінскага раённага метадычнага цэнтра, з 10.00 гадзін на плошчы пачне працу Горад майстроў з выставай-продажам ганчарных вырабаў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў раёна і вобласці, выставы народнай творчасці ўстаноў і арганізацый сельскага Савета.
Вопытныя ганчары правядуць майстар-класы па вырабе гаршкоў, адбудзецца розыгрыш латарэі “Гліняны звон”.
На дзіцячай гульнявой пляцоўцы будуць працаваць работнікі Цэнтра дзіцячай творчасці і Рухчанскага СДК. На свяце адбудзецца сустрэча з мясцовымі самадзейнымі паэтамі.
У 11.00 гадзін святочным шэсцем і тэатралізаванай замалёўкай “Гуляй, кірмаш!” пачнецца ўрачыстая частка кірмашу.
У праграме свята – урачыстае даставанне посуду з горну, наведванне сядзібы ганчара, Цэнтра ганчарства, прагляд работ удзельнікаў Міжнароднага пленэру з розных краін свету, ушанаванне ўдзельнікаў пленэру і ганаровых жыхароў Гарадной, ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам у час вызвалення вёскі, вялікая канцэртная праграма творчых калектываў Століншчыны і вакальнай групы “Адзінства” Пінскага пагранатрада.
Заехаць у Гарадную можна спецыяльным аўтобусным рэйсам. Адпраўленне з аўтавакзала г. Століна ў 9.30, назад – у 15.00 з Гарадной. Паколькі Гарадная ўваходзіць у памежную зону, абавязкова патрэбна мець пры сабе пашпарт.
Днем 21 ноября в Пинске произошел пожар в четырехквартирном доме на улице Черняховского. Работники МЧС…
Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…
Какие методы работают, а от каких лучше отказаться, чтобы лоток не вызывал у питомца отторжение.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.