19 октября 2024, суббота18:40

Общество

Пачаўся продаж Peugeot беларускай зборкі, на чарзе — Citroen

2 февраля 2015, 16:51

Сёння ў Беларусі пачалі прадаваць аўтамабілі маркі Peugeot і Citroen, сабраныя на заводзе «Юнісон» пад Мінскам.

Цяпер дылерскія цэнтры Peugeot могуць прапанаваць пакупнікам дзве мадэлі: седан Peugeot 301 і красовер Peugeot 3008.

 

Peugeot 301. 

Peugeot 301 прадстаўлены ў камплектацыі Access, Active ці Allure з бензінавымі рухавікамі 1,2 ці 1,6 л і аўтаматычнай ці механічнай КПП. Цэны на аўтамабіль пачынаюцца ад 182 мільёнаў рублёў.

Peugeot 3008. 

Peugeot 3008 можна набыць у камплектацыі Active ці Allure. Іх аснашчаюць бензінавымі рухавікамі 1.6 VTi (120 к.с.) ці 1.6 THP (150 к.с.) і аўтаматычнай ці механічнай КПП. Мінімальная цана Peugeot 3008 — 314 мільёнаў рублёў.

У сувязі з адкрыццём уласнай вытворчасці, магчыма, дылеры Peugeot цалкам пяройдуць на аўтамабілі беларускай зборкі, і пакупнік не зможа выбраць паміж Peugeot беларускай і замежнай зборкі.

Пра гэта паведаміў дырэктар па маркетынгу «СП Аўта Груп» Валянцін Трыгорлаў. Ён таксама расказаў пра меркаваныя аб’ёмы вытворчасці:

«У 2014 годзе мы планавалі выпусціць каля 2500 аўтамабіляў. Аднак сітуацыя на рынку змянілася, асабліва лічваючы тую кольксаць машын, прывезеных беларусамі з Расіі. Праз два-тры месяцы рынак дасць больш дакладныя лічбы, аднак зразумела, што аўтамабіляў будзе зроблена менш», — сказаў Трыгорлаў.

Ужо ў сакавіку плануецца распачаць продаж Peugeot Partner і Peugeot 508, а таксама Citroёn C-Elysee і Citroёn Berlingo беларускай зборкі.

Пакуль што аўтамабілі будуць збірацца выключна для беларускага рынку, аднак ужо абмяркоўваецца магчымасць збіраць Peugeot і Citroen для Расіі.


Александр Лукашенко принимает участие в торжественных мероприятиях в честь Дня Победы, 9 мая 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
© Фото с сайта www.kremlin.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесье
Сооснователь и генеральный директор «Рыбаря» Михаил Звинчук. Фото: Максим Кардаполец / RTVI
Леонид Гозман с супругой Мариной Егоровой фото facebook.com/leonid.gozman
Иллюстрация pixabay.com
Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Задержание гражданина Израиля из-за комментариев о беларусских властях. Скриншот видео ГУБОПиК
Getty Images