23 ноября 2024, суббота04:22

В стране и мире

Па вяртанні ў Беларусь летась затрымалі мінімум 207 чалавек – “Вясна”

11 января 2024, 11:31

У 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманыя не менш за 207 чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод затрыманых былі не толькі беларусы, але і грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі.

 

Амаль усім ім прысудзілі “суткі” і штрафы за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, “дробнае хуліганства” ці за “пікетаванне” нацыянальнай сімволікай. Мінімум 18 трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў, прычым 12 з іх былі асуджаныя да зняволення ў калоніі.

Прычым пад суд трапляюць нават людзі, якія хочуць скарыстацца праграмай “Дарога дадому” — яе рэкламавалі як сродак вярнуцца ў Беларусь “без наступстваў”. Гэтая праграма дзейнічала да канца 2022 года. Адміністратарка пратэсных чатаў Таццяна Курыліна, якая скарысталася ёй, была асуджаная на чатыры з паловай гады калоніі, брастаўчанін Ігар Неміровіч па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі быў асуджаны на год калоніі. А Таццяну Собаль, якая таксама звярнулася ў камісію па вяртанні, яшчэ чакае суд: ёй інкрымінуюць “народны” артыкул 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media