Амаль усім ім прысудзілі «суткі» і штрафы за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, «дробнае хуліганства» ці за «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай. Мінімум 18 трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў, прычым 12 з іх былі асуджаныя да зняволення ў калоніі.
Прычым пад суд трапляюць нават людзі, якія хочуць скарыстацца праграмай «Дарога дадому» — яе рэкламавалі як сродак вярнуцца ў Беларусь «без наступстваў». Гэтая праграма дзейнічала да канца 2022 года. Адміністратарка пратэсных чатаў Таццяна Курыліна, якая скарысталася ёй, была асуджаная на чатыры з паловай гады калоніі, брастаўчанін Ігар Неміровіч па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі быў асуджаны на год калоніі. А Таццяну Собаль, якая таксама звярнулася ў камісію па вяртанні, яшчэ чакае суд: ёй інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.






































