Па п’есе Мікалая Халезіна «Error 403» партугальскі Casa de Teatro de Sintra ставіць спектакль

«Памылка 403» («Error 403») — нашумелая п’еса драматурга, рэжысёра і кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна атрымае новае сцэнічнае ўвасабленне ў Партугаліі. 11 красавіка на пляцоўцы партугальскага Casa de Teatro de Sintra адбудзецца прэм’ера пастаноўкі пра забойцу Аляксандра Тарайкоўскага.

 

Рэжысёрам спектакля выступае партугальская акторка, пастаноўшчыца і даследчыца Сусана К. Гаспар. Ролі ў спектаклі будуць выконваць артысты партугальскага тэатра: Андрэ Пардаль, Беатрыс Алівейра, Катарына Рола Салгейра, Уга Секейра, Патрысія Сусана Кайрао (RUGAS) і Ражэрыа Жак.

Пастаноўка «Памылка 403» прадстаўляецца партугальскаму гледачу так:

«Памылка 403» — п’еса Мікалая Халезіна, сузаснавальніка і мастацкага кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра, вядомага сваім палітычным тэатрам.

П’еса паказвае першую ахвяру пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў падчас мірнай акцыі пратэсту пасля фальсіфікацыі выбараў у краіне ў жніўні таго ж года. 34-гадовы Тарайкоўскі быў забіты ў горадзе Мінску стрэлам у грудзі са зброі, якая, як аказалася, належала спецназу міліцыі, мабілізаванаму ў тыя дні для разгону пратэстоўцаў.

Галоўны герой, аднак, не Тарайкоўскі, а міліцыянт, адказны за смяротны стрэл».

Нагадаем, што першая пастаноўка па п’есе «Памылка 403» Мікалая Халезіна адбылася на сцэне талінскага театра Vaba Lava ў маі 2021 года.

Выбар гэтага шоу для партугальскага Casa de Teatro de Sintra з’яўляецца часткай цыкла «Геаграфія супраціву», над якім некамерцыйная культурная асацыяцыя горада Чао дэ Аліва мае намер працаваць цягам 2024 года.
И

Поделиться
Теги: Халезин

Последние новости

Журналиста “Медиа-Полесья” Евгения Николаевича, который четыре года назад освещал акции протеста в Пинске, будут судить

Евгений Николаевич в 2020-м году дважды был судим по административным статьям и отбывал "сутки". После…

6 часов назад

Как построить крепкие отношения: 7 ключевых шагов

Начало отношений — это важный этап, который закладывает фундамент для их будущего развития. Крепкие и…

9 часов назад

В Столине прошла облава – задержано как минимум 5 человек

Приближенный к ГУБОПиК телеграм-канал опубликовал видео задержания как минимум пятерых мужчин в Столине.

10 часов назад

Родители, уклоняющиеся от обязательств перед детьми, заключены под стражу в Ивановском районе

Прокуратура Ивановского района приняла решение о применении строгой меры пресечения в виде заключения под стражу…

10 часов назад

Ученые предложили новый метод лечения самого распространенного рака костей: новый материал уничтожил 99% клеток остеосаркомы

Ученые из Университета Астона предложили новый метод лечения остеосаркомы — самого распространенного рака костей. Исследователи…

11 часов назад

Новые изменения в торговой отрасли. На адаптацию дали два месяца

В Беларуси пересмотрели список товаров, которые обязательно должны быть в продаже. Новшества предусмотрены постановлением Министерства…

11 часов назад