Рэжысёрам спектакля выступае партугальская акторка, пастаноўшчыца і даследчыца Сусана К. Гаспар. Ролі ў спектаклі будуць выконваць артысты партугальскага тэатра: Андрэ Пардаль, Беатрыс Алівейра, Катарына Рола Салгейра, Уга Секейра, Патрысія Сусана Кайрао (RUGAS) і Ражэрыа Жак.
Пастаноўка «Памылка 403» прадстаўляецца партугальскаму гледачу так:
«Памылка 403» — п’еса Мікалая Халезіна, сузаснавальніка і мастацкага кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра, вядомага сваім палітычным тэатрам.
П’еса паказвае першую ахвяру пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў падчас мірнай акцыі пратэсту пасля фальсіфікацыі выбараў у краіне ў жніўні таго ж года. 34-гадовы Тарайкоўскі быў забіты ў горадзе Мінску стрэлам у грудзі са зброі, якая, як аказалася, належала спецназу міліцыі, мабілізаванаму ў тыя дні для разгону пратэстоўцаў.
Галоўны герой, аднак, не Тарайкоўскі, а міліцыянт, адказны за смяротны стрэл».
Нагадаем, што першая пастаноўка па п’есе «Памылка 403» Мікалая Халезіна адбылася на сцэне талінскага театра Vaba Lava ў маі 2021 года.
Выбар гэтага шоу для партугальскага Casa de Teatro de Sintra з’яўляецца часткай цыкла «Геаграфія супраціву», над якім некамерцыйная культурная асацыяцыя горада Чао дэ Аліва мае намер працаваць цягам 2024 года.
И