Обращение главы Верховной Рады Украины к белорусам в связи со сложившейся ситуацией

Публикуем обращение Руслана Стефанчука без сокращений.

 

Звяртаюся да цябе, Беларускі народ, да ўсіх вас, нашыя Беларускія сёстры і браты!

Ваенны злачынца Пуцін, які ўжо па локці ў крыві ад вайны, якую ён распачаў з Украінай, хоча ўцягнуць яшчэ і вас у гэтае злачынства. Ён хоча звязаць вас крывёю нявінна забітых украінцаў, рускіх і беларусаў.

Расійскія войскі падступна ўвайшлі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі, падняўшы радыеактыўны попел Чарнобыля, які праз 36 гадоў зноў атручвае ўкраінцаў і беларусаў.

Расіяне страляюць па святыні ўсіх славянаў – залатаверхім Кіеве, руйнуючы ўсё дарагое для нас і вас, забіраюць чалавечыя жыцці

Кожны дзень з вашай тэрыторыі ўзлятаюць самалёты і запускаюць ракеты, якія забіваюць нашых дзяцей і жанчынаў.

Зараз злачынны рэжым Пуціна хоча яшчэ і кінуць вашых сыноў у мясарубку вайны.

Не дазваляйце гэтаму здарыцца!

Не маўчыце. Вы ведаеце, што рабіць. Нельга сядзець моўчкі.

Жыццё ў рабстве – гэта не жыццё. Зараз пішацца гісторыя, і мы ведаем, што гісторыя не даруе злачынстваў.

Надыходзіць момант ісціны, кропка невяртання. Калі вашыя салдаты ўвойдуць на суверэнную тэрыторыю Украіны, уся гісторыя нашага сяброўства будзе знішчаная на стагоддзі. Але вы ўсё яшчэ можаце зрабіць правільны выбар.

Вашыя героі ўжо даказалі, што нельга пускаць рускага забойцу на сваю чыгунку. Гэта ўжо не толькі пытанне свабоды, гэта ўжо і пытанне вашага выжывання.

Мы можам і павінны перамагчы агульнага ворага і гарантаваць мір, стабільнасць, бяспеку і незалежнасць для ўсяго рэгіёна, для адзінай і свабоднай Еўропы.

Вы маеце права не змагацца!

З намі цяпер уся Еўропа, з намі цяпер увесь свет. Нашыя ўзброеныя сілы ўмеюць абараняць сваю зямлю і свой народ. Ахвяры сярод расійскіх вайскоўцаў зараз каласальныя.

Вось ужо 27 дзён украінскі салдат не толькі стрымлівае, але і перамагае “другую армію свету”, як называлі сябе расійскія вайскоўцы. Расійскія салдаты ўжо масава здаюцца ў палон. Так яны ратуюць сваё жыццё.

Не ахвяруйце самым лепшым, што ёсць – жыццём вашых сыноў і дачок!

Звяртаюся да беларускіх маці – не адпускайце сваіх сыноў на вайну!

Звяртаюся да беларускіх жанчынаў – не адпускайце паміраць вашых мужоў і блізкіх!

Звяртаюся да беларускіх мужчынаў – падумайце пра сваіх дзяцей, якіх вы пакінеце сіротамі, або пра сваіх ненароджаных дзяцей!

Звяртаюся да беларускіх дзяцей – не адпускайце сваіх дарагіх бацькоў на гэтую вайну, бо вы іх больш не ўбачыце.

Звяртаюся да беларускіх вайскоўцаў — памятайце, што злачынныя загады можна і трэба не выконваць!

І так, дарагія беларусы, мы, украінцы, бачым, колькі вас едзе ва Украіну змагацца за нашу і вашу свабоду. Мы бачым, што беларусы ўзрываюць рэйкі ўнутры Беларусі і перадаюць інфармацыю пра месцазнаходжанне ваеннай тэхнікі агрэсара.

Мы бачым, што вы ствараеце ініцыятывы і фонды для падтрымкі нашых мужчын і жанчын на фронце. Ад імя ўсёй Вярхоўнай Рады: дзякуй за гэта

Але, калі ласка, не спыняйцеся, а працягвайце рабіць усё магчымае, каб паказаць, што беларускі народ супраць гэтай вайны.

Беларусы, не трэба паміраць за Расію!

Жывіце дзеля Беларусі!

Нас з Вамі яшчэ чакае шчаслівае мірнае жыццё, зрабіце правільны выбар.

Голова Верховної Ради України Руслан Стефанчук

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

9 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

9 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

9 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

10 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

13 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

14 часов назад