10 февраля 2026, вторник17:24

Культура

Новыя выданні пінскай паэткі Яўгеніі Янішчыц выйшлі ў Беларусі і Іспаніі

10 февраля 2026, 15:49

Двума падарункамі ў галіне літаратуры у пачатку года сталі выданні Яўгеніі Янішчыц.

 

ў Мадрыдзе ў выдавецтве «Visor Libros» выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц на іспанскай мове з назваю «UN AVE INDOMITA» («Непрыручаная птушка»). Перакладчык – доктар філалагічных навук, прафесар Франсіска Руіс Сарыяна, заўважала «Заря».

Перакладчык даслаў у Беларусь пяць асобнікаў кнігі – Андрэю Янішчыцу, Яне Янішчыц, Дзіяне Бяляцкай, аўтару гэтых радкоў і музею Яўгеніі Янішчыц. Сям’я Андрэя Сяргеевіча Янішчыца выказвае падзяку Франсіску Руісу Сарыяну і ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы кнігі і дзякуючы каму яна пабачыла свет. Сімвалічна, што бабуля і ўнучка (у іх нават ініцыялы аднолькавыя) сустрэліся на старонках гэтай кнігі. Карціна Яны Янішчыц «Рака Ясельда» аздабляе вокладку выдання.

Яна Янішчыц працуе мастаком-рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Анталогія «UN AVE INDOMITA» выйшла ў мяккай вокладцы. На 213 старонках змешчана 125 вершаў Яўгеніі Янішчыц. Паэтычная падборка адпавядае рэпрэзентатыўнай разнастайнасці твораў. Спадзяемся, што іспанскаму чытачу кніга спадабаецца і будзе мець розгалас у літаратурным асяродку Іспаніі і Лацінскай Амерыкі.

Франсіска Руіс Сарыяна працягвае пачатую ім справу. Зараз ён вычытвае каталонскі варыянт анталогіі, якая плануецца быць двухмоўнай, з фотаздымкамі Яўгеніі Янішчыц і карцінамі Яны Янішчыц.

І ў Беларусі напярэдадні 2026 года ў серыі «Бібліятэка паэзіі» выйшла кніга Яўгеніі Янішчыц «Я Вас люблю». Укладальнікам выступіў паэт, намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, яки на працягу 17 гадоў рупіцца пра спадчыну Яўгеніі Янішчыц.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Сергей Балай, TUT.BY
Фото использовано в качестве иллюстрации, academy.chibbis.ru
контрабанда сигарет
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ru.megasos.com

Полешуки