Skip to content
5 ноября 2026, четверг 10:11
Все регионы

Ніводзін беларускі тэлеканал не пакажа навагодні зварот Пуціна

Media-Polesye

Беларускія тэлеканалы агучылі свае праграмы перадач. Ніводзін з іх не будзе трансляваць навагодні выступ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Абсурдная практыка, калі беларусаў віншаваў кіраўнік замежнай краіны, адыходзіць у небыццё.

Апошнія гады гэта пытанне перадусім тэхнічнага кшталту, бо беларускі і расійскі час цяпер супадаюць.

Але, напрыклад, летась у праграме «РТР-Беларусь» быў пазначаны менавіта навагодні выступ Уладзіміра Пуціна. У размове з карэспандэнтам «НН» менеджары тэлеканала заявілі, што гэта асэнсаваны выбар.

Аднак у выніку «РТР-Беларусь» трансляваў словы Аляксандра Лукашэнкі. Гэтую практыку канал працягне і сёлета.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя