19 ноября 2024, вторник11:34

В стране и мире

«Нейкі культурны і адукацыйны нонсенс»: у Салігорску ў школе знішчылі вітраж з выявай Францыска Скарыны

5 апреля 2024, 9:00

У Салігорскай школе №3 вітраж з выявай Францыска Скарыны замянілі на шклопакет. Reform.by удалося звязацца з эксперткай па савецкай манументальнай спадчыне, якая пракаментавала сітуацыю на ананімных пачатках.

 

Адміністрацыя школы не стала захоўваць вітражы, бо з іх слоў сапсаваліся апорныя канструкцыі, — распавяла адмыслоўца, якая аказалася ў курсе абставін. — Згодная, што з часам паячныя вітражы «развальваюцца» — шкло выпадае з апорнай канструкцыі. Але ўсё гэта можна наноў сабраць і адрэстаўраваць. Мяркую, што ў дадзеным выпадку адміністрацыя школьнай установы вырашыла пайсці простым шляхам і замяніць вітражы на шклопакеты… Не выключаю, што па плане быў рамонт. Часта кажуць адно, але насамрэч сітуцыя іншая…».

Зараз шкло акно выглядае як на здымку ніжэй.

Са слоў экперткі, вітражы ў салігорскай школе падобныя на зробленыя ў Салігорскай абласной бібліятэцы. Аўтар апошніх — мастак Віктар Калацей.

«У любым выпадку прыбіраць вітраж з Францыскам Скарынай — гэта нейкі культурны і адукацыйны нонсенс», — падсумоўвае адмыслоўца.


Рысь. Фото: Flickr / Philippe Rouzet
Фото: пограничная служба Польши
Упаковка препарата «Оземпик». Фото: Reuters
Скриншот эфира
Александр Лукашенко
Снимок носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com