Категории: Экономика

ЕС выдзяляе Беларусі штогод каля 20 млн еўра фінансавай падтрымкі

Пры гэтым на грамадскую супольнасць ідзе толькі дзясятая частка грошай.

Расійскія крэдыты, кітайскія інвестыцыі… Фінансавую дапамогу Беларусі аказвае і Еўрасаюз. На гэтым тыдні наша краіна атрымала 1,5 млн еўра для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл, напрыклад.

Згодна з афіцыйным дакументам Еўрапейскай Камісіі “Стратэгія супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС на 2014-2020 гады”, Еўрасаюз мае намер бязвыплатна (!) выдаць Беларусі ад 129 да 158 млн еўра, прыблізна па 20 млн еўра штогод. Для параўнання, гэта больш, чым крэдыт, які атрымаў у траўні “Банк Развіцця”.

Еўрарадыё высвятляе, на што ідуць еўрапейскія грошы.

30% пойдуць на праграмы па развіцці сацыяльнай уцягнутасці грамадства. Чвэрць — на падтрымку навакольнага асяроддзя. Праекты па рэгіянальным эканамічным развіцці займаюць 25% ад агульнай сумы. І па 10% ідзе на дадатковую падтрымку грамадзянскай супольнасці і “развіццё патэнцыялу”.

У мінулым годзе было выдаткавана 11,5 млн еўра на праграмы прафесійнай адукацыі; 5,5 млн — на падтрымку грамадзянскай супольнасці. У гэтым годзе прыблізна 14,5 млн будзе выдаткавана на праекты па ахове навакольнага асяроддзя. У 2016 годзе прыярытэтам для фінансавання стане праграма па рэгіянальным развіцці.

Самыя маштабныя праекты рэалізоўваліся праз ПРААН. Напрыклад, праект “Экасупрацоўніцтва” меў бюджэт больш за 5 млн еўра і распрацоўваўся з 2011 па 2014 год. Ён быў накіраваны на развіццё экатурызму на балоце “Ельня”, стварэнне сістэмы пераапрацоўкі цвёрдых адходаў у Мастах і Кобрыне.

Мэнэджар гэтага праекта Вольга Чаброўская кажа, што збор другасных матэрыяльных рэсурсаў сістэмы пераапрацоўкі смецця павялічваецца і дагэтуль:

“Напэўна ключавым з’яўляецца тое, што сістэму збора цвёрдых камунальных адходаў мы стварылі ў Мастах і Кобрыне, а на ўзроўні ўрада была дадзеная рэкамендацыя усім ЖКГ выкарыстоўваць аналагічнае абсталяванне. Бо яно зарэкамендавала сябе як паспяховае і добра функцыянуючае”.

Яўген Лабанаў, кіраўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў, які рэалізоўвае некаторыя экалагічныя праекты пры падтрымцы ЕС, кажа, што пасля кожнага праекта застаецца шмат інструмэнтаў, якія працягваюць працаваць. Тры гады таму быў адкрыты грамадскі кансультацыйны цэнтр па пытаннях адходаў і хімічнай бяспекі.

“І хоць праект ужо скончыўся два гады таму, нам дагэтуль тэлефануюць людзі, бо мы працуем у галіне хіміі і адходаў. Кожны дзень як мінімум тэлефануюць некалькі чалавек з пытаннямі кшталту, куды здаваць віды небяспечных адходаў”.

На сённяшні дзень выконваецца праект “Зялёная эканоміка”, мэта якога — развіваць эканоміку і адначасова аблегчыць негатыўны ўплыў чалавечай дзейнасці на змяненне клімату.

Фота: lampa.today, galeneastro.livejournal.com, health.ej.by

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

35 минут назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

10 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

10 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

10 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

11 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

14 часов назад