15 июля 2024, понедельник08:07

Общество

Навумчык: Беларусы, якія ваююць у АТА, — адзіныя, хто здольны рэальна абараніць Беларусь

16 августа 2015, 10:49

Журналіст Сяргей Навумчык прыводзіць у сябе ў Фэйсбуку цытату: »Прыхільнік «русского мира» піша: «В Белоруссии наши люди есть везде: в армии, внутренних войсках, КГБ». Гэтыя людзі па камандзе з Крамля гатовыя забяспечыць інкарпарацыю Беларусі ў РФ, мяркуе Навумчык.  «Беларусы, якія ваююць у АТА — адзіныя, хто мае вопыт баявых дзеяньняў у сучасных умовах і хто здольны рэальна абараніць […]

Журналіст Сяргей Навумчык прыводзіць у сябе ў Фэйсбуку цытату: »Прыхільнік «русского мира» піша: «В Белоруссии наши люди есть везде: в армии, внутренних войсках, КГБ».

Гэтыя людзі па камандзе з Крамля гатовыя забяспечыць інкарпарацыю Беларусі ў РФ, мяркуе Навумчык. 

«Беларусы, якія ваююць у АТА — адзіныя, хто мае вопыт баявых дзеяньняў у сучасных умовах і хто здольны рэальна абараніць Беларусь» у выпадку спробы Расіі захапіць Беларусь, мяркуе Навумчык.

Ён прыводзіць прыклад Украіны, дзе сілавыя структуры былі няздольныя супрацьстаяць агрэсіі, і першыя месяцы рэальны супраціў спробам захопу тэрыторый на поўдні і ўсходзе краіны аказвалі толькі добраахвотніцкія патрыятычныя структуры.

Выказванне Навумчыка па-новаму ўспрымаецца пасля ўчарашніх і пазаўчарашніх навін пра затрыманне хлопцаў, якія падазраюцца ў маляванні патрыятычных графіці ў Мінску, і пра «перакрыццё канала вярбоўкі» беларусаў для ўдзелу ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Калі браць юрыдычны бок, беларускае заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць за наёмніцтва ў замежных краінах.

Калі браць аспект палітычны, людзі з патрыятычнага крыла лукашэнкаўцаў часта намякаюць, што галоўнае для Беларусі сёння — ніякім чынам не справакаваць Расію на ўмяшанне, не дапускаць, каб Масква палічыла, што ў Беларусі фарміруюцца сілы, варожыя яе інтарэсам. «Калі мы недзе падставімся, з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, як з Украінай», — у фармулёўцы самога Лукашэнкі. «Пазбегнуць нападу, стаўшы сябром патэнцыйнага агрэсара» — так можна сфармуляваць гэтую канцэпцыю. 

А што вы пра гэта думаеце? Абмяркоўвайце ў каментах!


Все регионы

Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Белое озеро в Лунинецком районе на глубне коварно
Фото: пинский телеграм

В стране и мире

Сборная Испании празднует победу на Евро-2024. Фото: Twitter / Selección Española Masculina de Fútbol
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: стоковые изображения от Depositphotos
Песков пригрозил США и союзникам / REUTERS

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя