У народных гуляннях у купальскую ноч у Століне прынялі ўдзел сотні гараджан і гасцей горада. Хтосьці прайшоўся ў тэатралізаваным шэсці, нехта бавіў час на танцавальнай пляцоўцы, камусьці даспадобы прыйшлося вялікае вогнішча ля ракі і шашлык на гандлёвай пляцоўцы.
Летняе народнае свята вядома яшчэ з даўніх часоў. Адзначаюць яго ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Свята мае цікавую гісторыю і ахутана шматлікімі таямнічымі звычаямі.
Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.
Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства: нячыстая сіла пакідала свае таямнічыя месцы і таксама гуляла ўсю ноч, робячы шкоду. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці.
У апошнія гады Купалле карыстаецца папулярнасцю як сярод людзей сталага ўзросту, так і сярод моладзі, якая падтрымлівае традыцыі, што перадавалі з пакалення ў пакаленне.
І хоць зараз святкаванне праходзіць арганізавана і з удзелам работнікаў культуры, гэта ні ў якім разе не перашкаджае захаванню традыцыйнага ходу купальскай ночы.
Святочную праграму арганізавалі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.