Павіншаваў педагогаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Ён адзначыў, што свет дзяцінства цалкам залежыць ад дарослых і значную ролю тут адыгрываюць выхавацелі, настаўнікі. У сваім выступленні Аляксей Дзямко звярнуўся і да ветэранаў педагагічнай працы, якія свае лепшыя гады жыцця прысвяцілі навучанню дзяцей. Ён уручыў педагогам граматы Міністэрства адукацыі, Столінскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка адзначыў, што ва ўстановах адукацыі раёна працуюць больш за 2.000 педагогаў, а ў гэтым годзе іх рады папоўнілі 39 маладых спецыялістаў. Акрамя іх, былі размеркаваны 17 спецыялістаў са свабодным працаўладкаваннем. Аляксандр Вячорка адзначыў, што 28% сёлетніх выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, абралі прафесію педагога. Асаблівыя словы ўдзячнасці начальнік аддзела выказаў ветэранам педагагічнай працы. Ён перадаў усім прысутным словы Надзеі Кавалец: “Не старэйце, не спыняйцеся і дарыце радасць ўсім тым, хто з Вамі побач!”
З пажаданнямі здароўя, шчасця, добрага настрою звярнуўся да педагогаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч. А старшыня раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы Святлана Рыгораўна Яснюк не толькі павіншавала прысутных са святам, але і дала наказ малыдым спецыялістам: “Радуйцеся поспехам сваіх вучняў; будзьце настаўнікамі і сябрамі; дарыце дзецям усмешку; будзьце ўпэўненымі ў сабе; любіце той прадмет, які выкладаеце, і тых, каму яго выкладаеце”.
З адказным словам ад імя маладых спецыялістаў звярнуўся Аляксандр Аляксандравіч Максімовіч: “Мы ўжо адпрацавалі адзін месяц і кожны пачаў пракладаць свой педагагічны шлях”. Ён павіншаваў ўсіх маладых спецыялістаў з першым афіцыйным для іх Днём настаўніка.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба ўручыў граматы аддзела настаўнікам, што шчыруюць не толькі на ніве педагагічнай працы, але і ўжо шмат год выступаюць на канцэртных пляцоўках не толькі раёна, а і за межамі краіны.
Старшыня Рэчыцкага пасялковага Савета Ігар Мікалаевіч Курган уручыў граматы пасялковага Савета настаўнікам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці Савета. Узнагароды ад Беларускага саюза моладзі ўручыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Васільеўна Леанавец.
У час свята дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах дарылі настаўнікам у зале прыгожыя букеты. А вядучымі святочнай праграмы былі метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Сяргееўна Крывапуст і інжынер-праграміст СШ №2 г.Століна Сяргей Мікалаевіч Шэўчык.
З канцэртнымі нумарамі выступілі настаўнікі і вучні школ Століна. Павіншаваў педагогаў са святам Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (мастацкі кіраўнік П. Астапчук). А прыемным сюрпрызам для педагогаў стаў прыезд спецыяльна на свята беларускага спевака і кампазітара Дзмітрыя Смольскага.