Пра гэта "МП" распавяла адна за настаўніц школы, якую скончыў цяперашні караўнік беларускай праваслаўнай царквы. Яна паведаміла, што Віталь Тупека быў здольным вучнем. Рашэнне адмовіцца ад служэння ў царквах па-беларуску настаўнікі лічаць палітычным.
Сустрэча з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі адбылася яшчэ 5 кастрычніка, але гэтыя падрабязнасці сталі вядома толькі зараз.
Падчас сустрэчы мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове і прапанаваў прагаласаваць з такім пытаннем: “Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?”
Падтрымалі беларускую мову каля траціны святароў, супраць была вельмі малая частка, большасць устрымалася.
Адным з галоўных спікераў на сустрэчы з духавенствам быў расійскі акцёр Мікалай Бурляеў, які, у прыватнасці заявіў, што Расія заклікана “выразаць пухліну фашызма з цела Украіны”.
Да гэтага Мітрапаліт Веніамін рэкамендаваў не спяваць у царквах “Магутны Божа”.
Нагадаем, епіскап Веніамін – Віталь Тупека – нарадзіўся ў Лунінцы в 1968 годзе, вучыўся ў СШ №1. Пасля скончыў Белдзяржуніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер-радыёфізік”. Але не працаваў па спецыяльнасці, сышоў у рэлігію.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.