8 Сакавіка заснавальнік і галоўны рэдактар газеты «Информ-Прогулка» адзначае 65-годдзе.
Андрэй Міхайлавіч Вышынскі з’явіўся на свет ў невялікай вёсцы Радчыцк у Столінскім районе 8 сакавіка 1952 года. Як казала яго маці, нараджэнне сына – гэта найлепшы падарунак на Дзень жанчын, тым больш, што ў сям’і на той час былі толькі дзяўчынкі. Так што рос Андрэй у “кветніку”, сярод пяці сясцёр.
Па першым дыпломе Андрэй Вышынскі – фельдшар. Потым зкончыў гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партыйную школу (дарэчы, з чырвоным дыпломам), факультэт журналістыкі БДУ.
У свой час быў вайскоўцам, банкірам, бізнесоўцам. Але журналістыка перамагла. Працаваў і рэдактарам раённай газеты, але не ўпісаўся ў сістэму.
А ў сакавіку 1994 года выдаў першы нумар газеты “Информ-прогулка”. Спачатку выданне выходзіла не перыядычна, але хутка стала штотыднёвым і заняло сваю інфармацыйную нішу на Лунінеччыне. Голас незалежнага СМІ з гадамі станавіўся званчэй, чытачы адчулі, што такое свабода слова.
З 8-м Сакавіка Андрэй віншуе жонку, двух дачок і ўнучку Машу. А яны – да таго ж два зяці і ўнук Паша – дораць галаве сям’і віншаванні з народзінамі.
У жонкі, Ганны Васільеўны, 8 Сакавіка – падвоеныя клопаты. Яна жартуе: “Муж даў мне ўсё, акрамя прозвішча”. Ганна родам з той жа вёскі, што і Андрэй. Яе дзявочае прозвішча – Вышынская, таму мяняць яго не прыйшлося. Амаль 38 гадоў сямейнаму саюзу.
Адрэй Вышынскі пакуль не збіраецца на адпачынак, плённа працуе. А на пытанне, ці не думае пачынаць пісаць мемуары, адказвае: “Трэба, трэба…”
У свае 65, як прызнаецца юбіляр, ён не здраджвае сваім прынцыпам: “Жыць, усміхацца і не надуваць шчокі”.
Заставайцеся такім жа аптымістам! Здароўя і бадзёрасці!
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.